Рэкалекцыі пад назвай «Паглядзі ў люстэрка» пройдуць у Браславе з 18 па 21 ліпеня, інфармуе waladarka.by. Арганізатары запрашаюць дзяўчат ва ўзросце ад 15 гадоў. Час рэкалекцый будзе напоўнены канферэнцыямі, малітвай, духоўнымі размовамі,цёплым і атмасферным часам за вечаровай гарбатай. Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах: +375 (29) 558-46-25 с. Таццяна +375 (29) 288-36-87 с. Лена
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Бэнэдыкт XVI і Патрыярх Барталамей моляцца за здароўе Святога Айца
Папа Францішак 4 ліпеня 2021 года перанёс планавую хірургічную аперацыю і знаходзіцца ў рымскім шпіталі Джэмэлі. “Бэнэдыкт XVI з любоўю скіроўвае свае думкі да Папы Францішка і шмат моліцца за яго”, — сказаў інфармацыйнаму агенцтву Adnkronos асабісты сакратар Пантыфіка-эмерыта арцыбіскуп Георг Генсвайн. “Братэрскае пажаданне хуткага выздараўлення” скіраваў Францішку і Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Ганаровы лідар праваслаўнага свету запэўніў Святога Айца ў ...
Читать далее »Завершана будаўніцтва самай высокай у свеце фігуры Маці Божай
На Філіпінах завершана будаўніцтва самай вялікай у свеце статуі Божай Маці. Вышыня складае 98 метраў, па ёй можна падняцца. Фігура Багародзіцы знаходзіцца ў горадзе Батангас на гары Марыя і называецца Вежай Міру. Над галавой Марыі 12 зорак, якія сімвалізуюць 12 апосталаў. Stacja7
Читать далее »У Мінску прыватная пачатковая школа “Святло ведаў” запрашае вучняў
Школа “Святло ведаў” – гэта якасная адукацыя па-беларуску. Там ствараюць моцную супольнасць прафесіяналаў, якая дапамагае дзецям развіваць свае таленты. Акрамя стандартнай праграмы беларускамоўнай гімназіі, нашы вучні 2–4 класаў наведваюць пашыраную сетку дадатковых заняткаў: англійская мова тэатральнае майстэрства асновы экалогіі асновы інфарматыкі хор У школе дзейнічае праграма падоўжанага дня. Адрас: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19. Кантакты: +375 17 343-99-17, +375 17 ...
Читать далее »Фотарэпартаж з Будслава
2 ліпеня, у дзень урачыстасці Маці Божай Будслаўскай, святой Імшой апоўдні, якую біскуп Юрый Касабуцкі цэлебраваў разам з новапрэзбітэрамі і іншымі святарамі, у Будславе распачаўся традыцыйны фэст. Хоць сёлета з-за складанай эпідэміялагічнай сітуацыі арганізаваныя пілігрымкі на ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай не ладзіліся, аднак некаторыя ўсё ж вырашылі не занядбоўваць гэтую папулярную асабліва сярод моладзі традыцыю, і ў Будслаў прыбылі некалькі ...
Читать далее »Казанне біскупа Алега Буткевіча ў Будславе
Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае ўбогай, К табе я ў думках залятаю І тут душою спачываю. Якуб Колас. Паэма “Новая зямля”. Вашы Эксцэленцыі, шаноўныя святары, браты і сёстры манаскіх супольнасцяў, дарагія пілігрымы, браты і сёстры ў Хрысце. Пагадзіцеся, што гэтыя радкі з паэмы Якуба Коласа “Новая ...
Читать далее »Папа Францішак правядзе ў шпіталі не менш за тыдзень
Хірургічная аперацыя, якую перанёс Святы Айцец, працягвалася каля трох гадзін. Папа правядзе ў шпіталі па меншай меры тыдзень, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. “Яго Святасць Папа Францішак знаходзіцца ў добрым агульны стане, ён у прытомнасці і дыхае самастойна. Хірургічная аперацыя ў сувязі з дывертыкулярным стэнозам была праведзена вечарам 4 ліпеня, яна прадугледжвала левабаковую гемікалектамію і працягвалася ...
Читать далее »Асвячаны новыя стацыі Крыжовага шляху пры тракельскім санктуарыі
У межах адпустовых урачыстасцяў Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў новы Крыжовы шлях, які паўстаў на тэрыторыі санктуарыя. У прыгожым парку, які становіцца ўсё лепшым, прыцягваючы сотні пілігрымаў і турыстаў, было пабудавана 14 стацый. Яны паўсталі дзякуючы намаганням кусташа санктуарыя кс. доктара Юрыя Бяганскага, а таксама людзям ...
Читать далее »Разважанне на 14 звычайную нядзелю. Год В. 4 ліпеня
ЕВАНГЕЛЛЕ Мк 6,1-6 У той час: Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе. Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, ...
Читать далее »Пантыфік прапанаваў новы фармат Сусветнай сустрэчы сем’яў
Папа прапанаваў правесці наступную Сусветную сустрэчу сем’яў адначасова ва ўсіх дыяцэзіях свету. Ён патлумачыў новы фармат сямейнага форума ў відэапасланні, якое было абнародавана 2 ліпеня 2021 г. Папа Францішак заўважыў, што «падчас папярэдніх cустрэч большая частка сем’яў заставалася дома» і форум успрымаўся «як далёкая падзея, за якой пераважна сачылі праз тэлебачанне, або ўвогуле была невядомай для большай часткі сем’яў». Цяпер ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!