Авторские архивы: catholic_admin

Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы наведаў Украіну

Старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (CCEE) наведаў Украіну. Ён сустрэўся з мясцовымі каталіцкімі іерархамі, прадстаўнікамі дзяржаўных уладаў, людзьмі, якія пацярпелі ад вайны. 16 ліпеня 2022 года арцыбіскуп Гінтарас Грушас накіраваўся ў Львоў, адведаўшы перад гэтым украінскіх бежанцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы. На наступны дзень ён узначаліў цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы з нагоды ўсеўкраінскай пілігрымкі ў санктуарый Маці Божай Бярдзічаўскай, ...

Читать далее »

Урачыстасці ў Росіцы распачнуцца 5 жніўня

Айцы марыяне запрашаюць 5-6 жніўня ў Росіцу на малітоўную сустрэчу. Урачыстасці ў гонар бласлаўлёных святароў-марыянаў распачнуцца вечарам у пятніцу а 18.00. Малітоўная праграма будзе працягвацца ўсю ноч і скончыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне. Прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, можна, маючы пры сабе пашпарт. Пятніца, 5 жніўня: 18.00 – Святая Імша для пілігрымаў 20.00 – ...

Читать далее »

Ксёндз Андрэй Вашчук SDS асуджаны на 15 сутак

Віцебская Курыя паведамляе, што кс. Андрэй Вашчук SDS, пробашч парафіі Святога Духа ў Віцебску, 18 ліпеня 2022г. быў асуджаны судом на 15 сутак паводле артыкула 23.34. Суд адбыўся ў закрытым рэжыме. Заахвочваем памятаць аб святару ў малітве, каб Бог даў яму сілы вытрымаць гэтае выпрабаванне.

Читать далее »

У Ідолце разам з біскупам Алегам Буткевічам адзначылі парафіяльную ўрачыстасць

16 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль, якую традыцыйна называюць таксама Маці Божай Шкаплернай. Менавіта такі тытул мае парафія ў аграгарадку Ідолта, дзе суботнім днём прайшла парафіяльная ўрачыстасць. Ганаровым госцем свята стаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч. Для Яго Эксцэленцыі ў гэты святочны дзень было наладжана шэраг мерапрыемстваў, якія былі прымеркаваныя да парафіяльнай урачыстасці. Разам ...

Читать далее »

Айцы марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, праслаўляючы Бога праз заступніцтва бласлаўлёных пакутнікаў з Росіцы Юрыя і Антонія. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 3 жніўня ў 8.00. Росіцкія ўрачыстасці сёлета адбудуцца 5-6 жніўня. Запіс па тэл: +37533 6612147 — а. Ілля Саўчанка МІС. Росіца чакае цябе!

Читать далее »

Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць у Браславе

Дарагая моладзь! Вучні школы, прафесійных устаноў, студэнты ВНУ і працуючая моладзь. Запрашаем вас на сустрэчу моладзі Віцебскай дыяцэзіі пасля 2-х гадовага перапынку. «Як трываць у Хрысце?» «Яны трывалі ў вучэнні Апосталаў і ў супольнасці, у ламанні хлеба і ў малітвах» (Дз 2, 42) Запрашаецца моладзь Віцебскай дыяцэзіі, а таксама моладзь з іншых мясцовасцяў нашай краіны. Запрашаем вас, каб разам у ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі асабіста заахвочвае да малітвы за святара ў зняволенні

Біскуп Юрый Касабуцкі заахвочвае ўсіх неабыякавых людзей, а перадусім святароў, да малітвы за ксяндза Андрэя Вашчука, сальватарыяніна з Віцебска, які знаходзіцца за кратамі. Ксёндз Андрэй Вашчук SDS з’яўляецца пробашчам парафіі Святога Духа ў Віцебску. Святар быў затрыманы 15 ліпеня па абвінавачванні ў парушэнні парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Цяпер ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання ў чаканні суду, які павінен адбыцца на пачатку ...

Читать далее »

ЗША: біскуп прадае палац, каб дапамагчы цяжарным жанчынам

Такое рашэнне звязана з нядаўнім рашэннем Вярхоўнага суда ЗША па справе аб абортах. Ардынарый дыяцэзіі Бельвіль біскуп Майкл Макговэрн вырашыў прадаць 160-гадовы палац, які належыць Курыі. Гэты будынак на працягу апошніх 74 гадоў быў рэзідэнцыяй мясцовых біскупаў. Грошы ад продажу аб’екта будуць прызначаныя на дапамогу маці, якія чакаюць нараджэнне дзіця, а таксама, у далейшым, на мэты, звязаныя з адукацыяй і ...

Читать далее »

Разважанне на XVI Звычайную Нядзелю. Год С. 17 ліпеня

Евангелле Лк 10, 38–42 У той час: Прыйшоў Езус у адну вёску. І жанчына, якую звалі Марта, прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падышоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб ...

Читать далее »

Святы Пасад: адзначыць Дзень пажылых ва ўсіх дыяцэзіях свету

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця абнародавала падрабязнасці адносна ІІ Сусветнага дня дзядуль, бабуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца 24 ліпеня 2022 года. У ватыканскай базыліцы святога Пятра ў гэты Дзень ўрачыстую Эўхарыстыю узначаліць Папскі вікарый для Рымскай дыяцэзіі, кардынал Анджэла Дэ Данаціс. Ён правядзе цэлебрацыю па даручэнні Пантыфіка, які ў гэты час будзе знаходзіцца з Апостальскім візітам ...

Читать далее »