2 мая, з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, у Нацыянальным санктуарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе сабраліся пілігрымы з розных рэлігійных рухаў і супольнасцяў Беларусі. Напачатку сустрэчы пілігрымаў прывітаў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юрый Касабуцкі. Асаблівыя словы ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Пантыфік прыняў апостальскага нунцыя ў Беларусі
Папа Леў XIV прыняў на аўдыенцыі апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа. Сустрэча прайшла ў Ватыкане 4 мая 2026 года. Панядзелак у Ватыкане пачаўся з працоўнай сустрэчы, прысвечанай жыццю каталіцкай супольнасці ў Беларусі. Паводле паведамлення Прэс-службы Святога Пасада, 4 мая 2026 года ў 9.00 Пантыфік прыняў арцыбіскупа Іньяцыа Чэфаліа. Гэты візіт з’яўляецца часткай рэгулярнага дыялогу паміж Папам і яго ...
Читать далее »“Разам з Табою распачну новы лоў”. Прыміцыйная Імша ксяндза Антонія Тышко адбылася ў Глыбокім
Сонечная нядзеля 3 мая стала асаблівай для вернікаў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы. У гэты дзень ксёндз Антоній Тышко, які напярэдадні з рук біскупа Алега Буткевіча прыняў сакрамант святарства, цэлебраваў прыміцыйную Імшу. Святар, якога парафіяне памятаюць юнаком-міністрантам, паступіў у Гродзенскую духоўную семінарыю ў 2018 годзе, вытрываўшы ў пакліканні, 28 мая 2025 года прыняў дыяканскае пасвячэнне, а 2 мая 2026 года разам з дыяканам Андрэем ...
Читать далее »Першы святар з Пагошчы. Ксёндз Андрэй Януль цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў роднай парафіі
3 мая ў касцёле Божай Міласэрнасці ў Пагошчы (Браслаўскі дэканат) ксёндз Андрэй Януль цэлебраваў сваю першую святую Імшу. 2 мая ён атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Прыміцыя маладога святара распачалася з блаславення матулі. Пасля святары, дыяканы, семінарысты, родныя, сябры, дзяўчаты ў белых сукенках, якія трымалі вянок, урачыста правялі яго ў касцёл. І хоць ярка свяціла сонейка, ...
Читать далее »Вы – радасць Касцёла на Віцебшчыне: у Віцебску адбылося святарскае пасвячэнне
У апошні дзень тыдня Добрага Пастыра, 2 мая, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася вельмі важная падзея для ўсёй дыяцэзіі. Два дыяканы – Антон Тышко з Глыбокага і Андрэй Януль з Пагошчы – прынялі сакрамант прэзбітэрскага пасвячэння. Урачыстае набажэнства ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Стаць сведкамі гэтай падзеі, павіншаваць, падтрымаць і памаліцца за новых святароў прыехала незлічоная колькасць вернікаў ...
Читать далее »У маі Ватыкан адкрывае для ўсіх марыйны шлях у папскіх садах
У маі Ватыканскія музеі запрашаюць на адмысловыя экскурсіі па папскіх садах, якія спалучаюць мастацтва, прыроду і глыбокую пашану да Найсвяцейшай Панны Марыі. Традыцыйны месяц, прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі, сёлета напаўняецца новым духоўным і культурным зместам праз ініцыятыву «Май з Марыяй у Ватыканскіх садах». Гэтая прапанова, якая стала часткай цыкла «Мастацтва і вера», дазваляе вернікам і турыстам адправіцца ў сапраўднае паломніцтва ...
Читать далее »Духоўны працяг візіту Папы: рэліквіі св. Бернадэты наведаюць Камерун
1 мая 2026 года ў святым месцы Лурд — у гроце аб’яўленняў Масаб’ель, дзе святая Бернадэта Субіру мела 18 аб’яўленняў Найсвяцейшай Панны Марыі, адбылося ўручэнне рэліквій дэлегацыі з Камеруна. Айцец Жан-Ксаўе Салефран, віцэ-рэктар санктуарыя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Лурдзе, перадаў рэліквіі святой Бернадэты камерунскай дэлегацыі на чале з айцом Эмануэлем Мвома. Гэтая місія працягнецца да 10 чэрвеня. Яна адбываецца ў ...
Читать далее »Разважанне айца езуіта на V Велікодную нядзелю. Год А
Евангелле Ян 14, 1–12 Езус сказаў сваім вучням: Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы Я вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, каб і вы ...
Читать далее »Разважанне на V Велікодную нядзелю. Год А
Евангелле Ян 14, 1–12 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Няхай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце. У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы Я вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас да сябе, ...
Читать далее »СДМ у Карэі: выбраны пяць святых апекуноў форума
Святыя Ян Павел ІІ, Андрэй Кім Тэгон, Франчэска Саверыя Кабрыні, Жазэфіна Бакіта і Карла Акуціс выбраны апекунамі Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Сеуле ў 2027 годзе, паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News. “З нагоды кожных Сусветных дзён моладзі выбіраюцца святыя апекуны як прыклад веры для моладзі і як правадыры дзякуючы сведчанню іх жыцця і іх духоўнасці”, — гаворыцца ў афіцыйным ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!