Авторские архивы: catholic_admin

У Навагрудку з нагоды 80-годдзя мучаніцтва сясцёр назарэтанак адбудзецца ўнясенне абразоў намаляваных вядомымі мастакамі

29 ліпеня ў 12:00 у касцёле св. Арханёла Міхала адбудзецца ўрачыстае ўнясенне партрэтаў сясцёр мучаніц з Навагрудка разам з іх рэліквіямі. Унясенне ўзначаліць с. Філатэя Ціхановіч, правінцыяльная настаяцельніца. Таксама ў касцёл навагрудскімі сем’ямі будуць унесеныя 11 абразоў мучаніц, с. Малгажата, выява расстралянага хлопчыка, капелан мучаніц – кс. Аляксандр Зянкевіч, біскуп Зыгмунт Лазінскі і графічная выява малітвы мучаніц перад пакутніцкай смерцю, ...

Читать далее »

У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі

28-30 жніўня ў Навагрудку пры касцёле св. Арханёла Міхала (вул. А. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі для моладзі “Talitha Kum”. Рэкалекцыі правядзе кс. Віктар Ханько, душпастыр з горада Масты. Да ўдзелу ў рэкалекцыях запрашаецца моладзь ад 16 да 32 год. Тэлефон для запісу і дадатковай інфармацыі +375447719983 — Марына кс. Юрый Жэгарын

Читать далее »

Будущий кардинал Америку Агияр посещает Украину

Будущий кардинал Америку Агияр, вспомогательный епископ Лиссабона и председатель Оргкомитета по Всемирному дню молодежи, в эти дни проводит ряд встреч с молодыми людьми Украины. Прелат посетил, в частности, Бучу, Зарваницу и Бердичев: по соображениям безопасности детали поездки стали известны в последний момент. Португальский иерарх встретился с молодыми представителями католической молодежи, которые отправятся на ВДМ в Лиссабон – около 500 человек, ...

Читать далее »

Міністранты з Навагрудка правялі канікулы з Богам у Друі

З 11 па 15 ліпеня група міністрантаў і кандыдатаў у міністранты паўдзельнічалі ў выязным летніку “Канікулы з Богам” у Друі пры касцёле Святой Тройцы ў былым Пабернардынскім кляштары (Віцебская дыяцэзія). Праграма летніка складалася з трох асноўных частак: малітва, пазнаванне Божага Слова і Традыцыі Касцёла, адпачынак. Рэкалекцыі праводзілі святары з Навагрудка. Акрамя прабывання ў самой Друі міністранты мелі экскурсійныя выезды ў ...

Читать далее »

У Навумавічах ушанавалі памяць мучанікаў II сусветнай вайны ў 80-годзе іх смерці

16 ліпеня на фартах у Навумавічах каля Гродна адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 80-й гадавіне мучаніцкай смерці благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай і іншых мучанікаў Другой сусветнай вайны. Урачыстую святую Імшу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У гэтым месцы з 13 па 16 ліпеня 1943 г. былі расстраляны больш за 3 тысячы чалавек, сярод якіх інтэлігенцыя, грамадскія дзеячы, духоўныя асобы, у тым ліку капелан ...

Читать далее »

25 год парафіі, 20 год святыні і фэст. Запрашаем у Новалукомль на свята

Ксёндз Мікалай Ліпскі разам з парафіянамі запрашаюць 21 і 22 ліпеня ў Новалукомль на адпустовую ўрачыстасць разам са святкаваннем юбілеяў парафіі і касцёла. Праграма: 21 ліпеня 18.30 — прывітанне копій абразоў Маці Божай 19.00 — святая Імша і марыйнае набажэнства 22 ліпеня 14.30 — марыйны канцэрт у касцёле з удзелам хора “Залатая горка” з парафіі святога Роха ў Мінску 15.00 ...

Читать далее »

Паралін: біскуп аддае сваё жыццё за статак і не ўцякае ад ваўкоў

Біскуп павінен быць «вартавым», які падтрымлівае адзінства і надзею сярод даручаных яму людзей, — зазначыў кардынал П’етра Паралін падчас біскупскага пасвячэння мансеньёра Джан Лукі Перычы. У сваёй гаміліі падчас святой Імшы, якая прайшла ў ватыканскай базіліцы 15 ліпеня 2023 года, кардынал Дзяржсакратар закрануў ключавое пытанне, якое тычыцца ролі біскупа, нагадаўшы, у прыватнасці, пра абавязкі «несці Добрую Навіну бедным» і «гаіць ...

Читать далее »

Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, якая адбудзецца з 26 па 28 ліпеня. Пілігрымы скіруюцца на ўрачыстасць у гонар благаслаўлёных святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і да бліжніх 80 гадоў таму. Пілігрымка распачнецца святой Імшой 26 ліпеня а 8-й гадзіне ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Друі. Росіцкія ўрачыстасці ...

Читать далее »

Урачыстая святая Імша ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі

У парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Гудагай, што ў Гродзенскай дыяцэзіі, 15-16 ліпеня адбываліся ўрачыстасці Маці Божай Шкаплернай. У гэтым годзе дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Шкаплернай святкуе 260-ю гадавіну пабудовы касцёла. Гудагай вядомы не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Таму на галоўны адпуст сабралася шмат вернікаў з усёй нашай краіны і з-за мяжы. Галоўная ўрачыстая ...

Читать далее »

Цэнтру «Светач» у Бягомлі – 7 гадоў

7-годдзе дзейнасці адзначыў цэнтр «Светач» пры каталіцкай парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Бягомлі. На ўрачыстасць сабраліся выпускнікі цэнтра з Мінска, Брэста, Жодзіна, Барысава, Наваполацка, Гомеля, Глыбокага, Докшыц. 15 ліпеня святкаванне пачалося ў Доме культуры з прагляду відэапрэзентацыі. Кіраўнік цэнтра Уладзімір Шчэпін расказаў пра дзейнасць «Светача», яго дасягненні, выказаў словы ўдзячнасці духоўнаму кіраўніку а. Тадэвушу Кавальскаму, пробашчу мясцовай парафіі. Таксама адзначыў ...

Читать далее »