Авторские архивы: catholic_admin

Што надзвычайнага ўчыніў Езус? Хадзіў па вадзе, аздраўляў, выганяў злых духаў …  альбо інакш “Конкурс на веданне Святога Пісання”

Дыяцэзіяльны конкурс на веданне Святога Пісання, які распачаўся на пачатку красавіка сабраў больш за трыста ўдзельнікаў з дыяцэзій Беларусі. Першы этап праходзіў у парафіях, а вось другі ўжо адбываўся ў дэканатах. Так, у суботу 20 красавіка, катэхеты, дзеці разам з бацькамі Віцебскага дэканата сустрэліся ў парафіі Святога Антонія  ў Віцебску. Усіх удзельнікаў прывітаў пробашч парафіі ксёндз Антон Лагунёнак. Зазначыў, што ...

Читать далее »

Пантыфік у Дзень Зямлі: быць будаўнікамі супольнага дома

Папа нагадаў пра важнасць намаганняў на карысць аховы навакольнага асяроддзя і міру. 22 красавіка 2024 года ён скіраваў кароткае паведамленне з нагоды Дня Зямлі. “Наша пакаленне пакінула ў спадчыну мноства багаццяў, але мы не здолелі захаваць планету і не захоўваем мір. Мы пакліканы стаць рамеснікамі і будаўнікамі супольнага дома, Зямлі, якая “ператвараецца ў руіны”, — напісаў Пантыфік у сацыяльнай сетцы ...

Читать далее »

Сустрэча для сем’яў прайшла ў Навагрудку

У навагрудскім кляштары Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта адбылася сустрэча для сем’яў, арганізаваная гэтай манаскай супольнасцю. На сустрэчы, якая працягвалася тры дні, сабраліся сем’і, якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і, з розных месцаў Беларусі. Удзельнікі разам маліліся, разважалі, дзяліліся досведам жыцця ў супольнасці. Мерапрыемству спадарожнічала радасная атмасфера. Сустрэча садзейнічала таму, каб удзельнікі маглі ўмацавацца ў Божай ласцы, натхніла іх ...

Читать далее »

Францыя: касцёл, дзе служыў а. Жак Амель павольна становіцца месцам ушанавання сярод пілігрымаў

Парафіяльны касцёл, у якім служыў а. Жак Амель, павольна становіцца месцам ушанавання сярод пілігрымаў, іх пастаянна становіцца больш. Сюды прыязджаюць групы школьнікаў, удзельнікаў розных рухаў, святары — з Паўночнай Францыі, Парыжскага рэгіёну і нават з Англіі і Японіі. Пра іх распавядае 92-гадовы сакрыстыянін, якога асабіста прызначыў а. Жак. Ён згадвае, што раней гэты касцёл часта быў зачынены. А цяпер ён ...

Читать далее »

Знайсці сапраўднае шчасце. Нядзеля Добрага Пастыра

Нядзеля Добрага Пастыра, якую мы кожны год адзначаем у велікодны перыяд, нагадвае нам, што наш Пастыр – Езус Хрыстус, а авечка – гэта кожны з нас, адданы і даручаны апецы Пастыра. Нядзелю Добрага Пастыра мы адзначаем 21 красавіка. Яна распачынае Тыдзень малітваў аб святарскіх і манаскіх пакліканнях. Езус, Добры Пастыр, жадае клапаціцца аб нас заўсёды, у тым ліку ў цяжкасцях, ...

Читать далее »

Разважанне на ІV Велікодную нядзелю. Год В

Евангелле Ян 10, 11–18 “У той час: Езус сказаў: Я — добры пастыр. Добры пастыр аддае жыццё сваё за авечак. А найміт і не пастыр, якому не належаць авечкі, калі бачыць, што прыходзіць воўк, кідае авечак і ўцякае, а воўк хапае і разганяе іх. Уцякае, бо ён найміт і не клапоціцца пра авечак. Я — добры пастыр і ведаю сваіх, ...

Читать далее »

У Гродне прайшла сустрэча беларускіх сясцёр назарэтанак

14-15 красавіка ў Гродне адбылася сустрэча законніц Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. У межах сустрэчы назарэтанкі, якія служаць у нашай краіне, удзельнічалі ў супольнай малітве і Эўхарыстыі, якую ўзначаліў канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч. Сустрэча была для ўдзельніц добрай магчымасцю паразмаўляць, адпачыць, пабыць разам і атрымаць ад гэтага радасць. Яна натхніла сясцёр да таго, каб, ...

Читать далее »

Навуковец-езуіт: не трэба баяцца штучнага інтэлекту

Нават калі б аднойчы машыны дасягнулі пэўнай самасвядомасці, ці сапраўды была б прычына для страху? — такім пытаннем задаецца дырэктар Ватыканскай абсерваторыі, брат Гай Кансалманьё ў апошнім нумары езуіцкага часопіса La Civiltà Cattolica. Манах-езуіт тлумачыць, што замест таго, каб імітаваць чалавечы інтэлект, сістэмы штучнага інтэлекту выконваюць “аперацыі па маніпуляванні данымі”. Аднак гэтыя даныя “не з’яўляюцца ні інфармацыяй, ні ведамі, ні ...

Читать далее »

Сільвестр Сталонэ: для вынікаў у спорце патрэбны трэнер. Для развіцця ў веры патрэбныя Касцёл і святары

«Калі я быў на вяршыні сваёй кар’еры, маё эга і спакусы свету ўзялі пад кантроль маё жыццё», — прызнаецца Сільвестр Сталонэ, адзін з самых вядомых акцёраў вострасюжэтнага кіно ў гісторыі кінематографа, кажучы аб складаным перыядзе свайго жыцця. Паводле яго сённяшняга меркавання, «Касцёл — гэта фітнес-цэнтр веры, а святары — трэнеры». «Яны дапамагаюць табе перажыць цяжкія часы і прыводзяць туды, куды ...

Читать далее »

34 швейцарскія гвардзейцы складуць прысягу на вернасць Папу

6 мая 2024 года ў Ватыкане пройдзе традыцыйная штогадовая цырымонія прысягі новых рэкрутаў Папскай швейцарскай гвардыі. Сёлета яе складуць 34 гвардзейцы. Рэкруты ўрачыста прысягнуць бараніць Папу і ўсіх яго законных наступнікаў, не шкадуючы сіл, а калі будзе неабходна – нават коштам уласнага жыцця. Яны паабяцаюць павагу, вернасць і паслухмянасць сваім камандзірам, і папросяць дапамогі ў Бога і святых. 16 навабранцаў ...

Читать далее »