Авторские архивы: catholic_admin

У рамках візіту ў Італьянскую Рэспубліку і Ватыкан прэзідэнт Анджэй Дуда і яго жонка прайшлі праз Святыя дзверы ў саборы св. Пятра

Праход праз Святыя дзверы, адчыненыя ў ватыканскай базыліцы ў Юбілейны год, стаў першым пунктам візіту прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і першай ледзі Агаты Корнхаўзер-Дуда ў Ватыкане. Прэзідэнцкую пару суправаджалі, між іншым, амбасадар Польшчы пры Апостальскай Сталіцы Адам Квяткоўскі і першы саветнік амбасады Эвеліна Брудніцка. У базыліцы святога Пятра прэзідэнцкую пару разам з суправаджаючай дэлегацыяй вітаў рэгент Апостальскай Пэнітэнцыярыі біскуп Кшыштаф ...

Читать далее »

У Гродне стартавала велікодная акцыя “Caritas” “Жыць міласэрнасцю”

23 сакавіка, у Трэцюю нядзелю Вялікага посту, дабрачыннае каталіцкае таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі распачало велікодную акцыю “Жыць міласэрнасцю”. У гэты дзень акцыя прайшла пры падтрымцы валанцёраў таварыства ў гродзенскіх парафіях Найсвяцейшага Адкупіцеля і св. Айца Піа. Таварыства запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у гэтай акцыі. Для гэтага прапануецца набыць вырабы, створаныя валанцёрамі таварыства і шматлікія вырабы, зробленыя людзьмі з абмежаванымі ...

Читать далее »

Разважанне на суботу, ІІІ тыдзень Вялікага посту

Евангелле Лк 18, 9–14 У той час: Езус расказаў такую прыпавесць некаторым упэўненым у сваёй праведнасці, якія пагарджалі іншымі: Два чалавекі зайшлі ў святыню памаліцца; адзін фарысей, а другі мытнік. Фарысей, стаўшы, маліўся сам сабе так: Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі, рабаўнікі, несправядлівыя, распуснікі або як гэты мытнік. Пашчуся два разы на тыдзень, даю дзесяціну ...

Читать далее »

Пустая плошча і еднасць пастыра са светам

Мінула пяць гадоў з дня малітвы “Statio Orbis” падчас пандэміі. Прайшло пяць гадоў з таго дня, калі Папа Францішак узняў вочы да неба на пустой Плошчы Святога Пятра. У той вечар ішоў дождж. На плошчы не было ні душы, але мільёны людзей ва ўсім свеце сачылі за гэтай гістарычнай падзеяй па тэлеэкранах, застаючыся ў ізаляцыі на каранціне. Страх нябачнага віруса, ...

Читать далее »

Пост у Бібліі. Тэст

Зараз мы перажываем перыяд Вялікага посту. На ўзор саракагадовага вандравання, якое, распачаўшыся ў свята Пасхі, прывяло выбраны народ з егіпецкай няволі ў зямлю абяцаную, а таксама па прыкладу самога Хрыста, які сорак дзён прабываў у пустыні, Касцёл на працягу сарака дзён рыхтуецца да Пасхальнага Трыдуума.  Праверце сябе на веданне фактаў пра пост са старонак Святога Пісання! Падрыхтавала Лаліта Арлоўская

Читать далее »

Пюрэ, рагу, антрыкот? А можа, безэ? Галіцызмы ў сучаснай беларускай мове

Мы працягваем знаёмства з лексікай іншамоўнага паходжання, якая ўжываецца ў сучаснай беларускай мове. У папярэдніх артыкулах мы разгледзелі англіцызмы, паланізмы, цюркізмы, германізмы. Сёння ж паспрабуем крыху пагаварыць пра галіцызмы, гэта значыць, словы, якія прыйшлі да нас з французскай мовы. Галіцы́змы (фр.: gallicisme ад лац.: Gallicus – «гальскі») – гэта, зрэшты, толькі афіцыйная назва адпаведнай групы лексікі. У рэальнасці большасць запазычанняў ...

Читать далее »

Разважанне на пятніцу, ІІІ тыдзень Вялікага посту

Евангелле Мк 12, 28b–34 У той час: Адзін кніжнік, падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: Якая запаведзь першая з усіх? Езус адказаў: Першая такая: слухай, Ізраэль, Пан Бог наш — Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма ...

Читать далее »

Адзін дзень з сёстрамі. Пра жаноцкасць, дамініканскую духоўнасць і шлях да манаства

У сакавіку, калі абуджаецца прырода і распускаюцца першыя кветкі, вялікая ўвага ўдзяляецца жанчыне, яе ролі ў жыцці грамадства. Чуючы слова “жаноцкасць”, у свядомасці ўзнікае шэраг асацыяцый: высокія абцасы, элегантная сукенка, перлы, стужкі, касметыка. Менавіта такой стандартнай і шаблоннай уяўляецца жанчына. Але жаноцкасць – гэта не заўсёды пра касметыку, адзенне і ўпрыгожанні. Быць сапраўднай, унікальнай, лагоднай і пяшчотнай можна і без ...

Читать далее »

Ватыкан заклікае свет да абароны дзяцей

2 і 3 лютага ў Ватыкане прайшоў саміт па правах дзяцей пад назвай “Любім і абараняем дзяцей”. Ён стаў часткай падрыхтоўкі да Другога Сусветнага дня дзяцей, які пройдзе ў верасні 2026 года. Першы такі дзень быў праведзены ў Рыме ў маі 2024 года. У саміце ўзялі ўдзел лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, прафесары, пісьменнікі, эканамісты, рэлігійныя і палітычныя дзеячы, кіраўнікі міжнародных арганізацый. ...

Читать далее »

Разважанне на чацвер, ІІІ тыдзень Вялікага посту

Евангелле Лк 11, 14–23 У той час: Езус выганяў злога духа нематы. А калі злы дух выйшаў, нямы чалавек загаварыў, і людзі здзівіліся. Але некаторыя з іх казалі: Ён выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з неба. Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім сабе, спусташаецца, і ...

Читать далее »