Перад малітвай “Анёл Панскі”, якая прайшла 15 чэрвеня 2025 года ў Ватыкане, Папа заклікаў спыніць войны і гвалт у свеце, а таксама паставіў у прыклад моладзі новага благаслаўлёнага. Папа Леў XIV заклікаў да захавання духу бескарыслівасці ў спорце. Ён падкрэсліў, што “спорт – гэта шлях будавання міру, бо з’яўляецца школай павагі і сумленнасці, якая спрыяе развіццю культуры сустрэчы і братэрства”. ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Катэхетычны каледж у Баранавічах правядзе «Дзень адчыненых дзвярэй»
Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах сардэчна запрашае жадаючых пазнаёміцца з гэтай каталіцкай навучальнай установай на «Дзень адчыненых дзвярэй». Мерапрыемства пройдзе ў суботу 21 чэрвеня з 10.00 па 18.00 ў «Доме Святой Тройцы», якім апякуюцца айцы вербісты, па адрасе: г. Баранавічы, вул. Тараса Шаўчэнкі, 6. У праграме: экскурсія па навучальным комплексе, інфармацыя аб парадку паступлення, праграмах, якія вывучаюцца ў ...
Читать далее »Пасланне Папы на Сусветны дзень бедных: Ты – надзея мая
Дапамога бедным – гэта хутчэй пытанне справядлівасці, чым міласэрнасці, — напісаў Леў XIV у Пасланні на ІХ Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца 16 лістапада 2025 года. Цэнтральнай тэмай паслання сталі словы “Ты – надзея мая” (Пс 71,5). Пантыфік заклікаў вернікаў нанова адкрыць для сябе хрысціянскую надзею як адказ на нястабільнасць, якая ахоплівае свет. “Надзея на Бога ніколі не падманвае”, ...
Читать далее »Перуанская песня пра Папу становіцца хітом
Перуанскі спявак Доні Яйпен Кескен аддаў музычную даніну павагі Папе Льву XIV і адразу ж дасягнуў поспеху. Яго запальная песня «La Cumbia del Papa», якая з’явілася на YouTube 17 мая 2025 года, хутка набыла папулярнасць. «Гэтая песня — падзяка чалавеку, які пакінуў свой след», — сказаў спявак з Чыклаё мясцовым СМІ. Гэта таксама выраз гонару нацыі за першага Папу Рымскага ...
Читать далее »Няхай жыве Хрыстус Валадар! У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць бласлаўлёных святароў-мучанікаў з Беразвечча і Росіцы
12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. 13 чэрвеня 2025 года ў Верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі маліліся, ушаноўваючы памяць мужных святароў, якія выканалі сваё пакліканне да канца і засталіся верныя Божаму слову — бласлаўлёных мучанікаў з Росіцы і Беразвечча ...
Читать далее »Разважанне на ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Год С
Евангелле Ян 16, 12–15 У той час: Езус сказаў сваім вучням: Яшчэ шмат чаго маю сказаць вам, але цяпер вам гэтага не знесці. Калі ж прыйдзе Ён, Дух праўды, навучыць вас усёй праўдзе. Бо не ад сябе будзе прамаўляць, а будзе казаць вам усё, што пачуў, і будучыню абвесціць вам. Ён уславіць Мяне, бо ад Майго возьме і абвесціць вам. ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі ўрачыста завяршыўся навучальны год
11 чэрвеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі заканчэнне чарговага, 35-га, навучальнага года. У капліцы семінарыі адбылася з гэтай нагоды святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У ёй удзельнічалі студэнты, выкладчыкі, выхаваўцы, свецкія супрацоўнікі семінарыі. У гаміліі біскуп засяродзіў увагу на асобе апостала Барнабы, чый успамін адзначаўся ў гэты дзень. Ён сказаў, што Барнаба быў ...
Читать далее »У Жупранах адбыўся летні адпачынак “Савіо-клуба”
З 5 па 8 чэрвеня ў Жупранах прайшоў адпачынак для ўдзельнікаў “Савіо-клуба”, які сабраў удзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. На працягу года дзеткі кожны месяц сустракаліся ў сваіх прысутнасцях і пад кіраўніцтвам аніматараў, святароў і сясцёр даведваліся пра жыццё і прыклад святасці Дамініка Савіо, узбагачаючы тым самым свае рэлігійныя веды і паглыбляючы рэлігійнае выхаванне. Кожны дзень пачынаўся з малітвы, ...
Читать далее »Аўстралія: святар-сёрфер ужо другі раз выратаваў жыццё людзей на вадзе
Айцец Ліам Раян, аўстралійскі святар, вядомы як «святар-сёрфер», стаў героем СМІ пасля таго, як выратаваў двух сёрфераў, якія трапілі ў хвалевую плынь. Гэта ўжо другі раз, калі святар ратуе жыццё на вадзе: некалькі гадоў таму ён дапамог сёрферу перажыць напад акулы, піша CNA. 38-гадовы айцец Ліам Раян, які служыць у кафедральным саборы Маці Божай, Каралевы Міру ў Бруме (Заходняя Аўстралія) ...
Читать далее »Папа Леў XIV вяртае традыцыю накладання паліяў
29 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV накладзе паліі новым мітрапалітам. Гэтая традыцыя існавала і раней, пакуль Папа Францішак не ўнёс у яе некаторыя змены. Да 2014 года мітрапаліты атрымлівалі паліі – знакі сваёй годнасці – ад Святога Айца ў ватыканскай Базіліцы Святога Пятра ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэта, у сваю чаргу, сімвалізавала адзінства мітрапалітаў вакол наступніка ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!