Марыяне запрашаюць у пешую пілігрымку з Друі ў Росіцу

Айцы марыяне запрашаюць усіх жадаючых далучыцца да пілігрымкі Друя-Росіца, якая адбудзецца з 31 ліпеня па 2 жніўня. Росіцкія ўрачыстасці сёлета пройдуць 2-3 жніўня.

Непаўналетнім удзельнікам неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў і вызначанага дарослага апекуна.

Унёсак удзельніка — добраахвотнае ахвяраванне ў адвольным памеры.

Рэгістрацыю можна прайсці, запоўніўшы гугл-форму>>

Запіс па тэл.: +375(33) 661-21-47 — а. Ілля Саўчанка МІС

Росіца чакае цябе!

для друку для друку