У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ў 35-ы раз распачаўся навучальны год. У агульнай колькасці ў семінарыі 44 студэнты. Навучальны год, як заўсёды, адкрыўся рэкалекцыямі. Яны працягваліся тры дні, правёў іх кс. Януш Чарнамораў, які паходзіць з Лагішына і служыць пробашчам парафій у Нароўлі, Грушаўцы і Ельску (Пінская дыяцэзія). У межах рэкалекцый святар падзяліўся гісторыяй свайго паклікання і распавёў, ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Знак жывога Касцёла: кардынала ўразіла ўвага моладзі да канклава
Кардынал Матэа Дзупі здзівіўся шырокай цікавасці моладзі да майскіх выбараў Папы. «Гэта сведчыць пра жыццёвасць Касцёла і заслугу Папы Францішка», — адзначае іерарх. Арцыбіскуп Балонні і ўдзельнік папскіх выбараў у маі 2025 года расказаў у інтэрв’ю «Corriere della Sera» пра неспадзяваную цікавасць маладых людзей да канклава. Папа Францішак зрабіў Касцёл зразумелым для моладзі У маленькай італьянскай вёсцы гаспадыня кавярні папрасіла ...
Читать далее »У Навагрудку адбыліся пакаяльныя рэкалекцыі-малітва ў інтэнцыі народа Беларусі
Гэтыя адмысловыя духоўныя практыкаванні ў духу пакаяння сёлета з 5 па 7 верасня праводзіліся ўжо ў чацвёрты раз. Рэкалекцыі распачаліся святой Імшой у інтэнцыі ўміласціўлення Бога за грахі і знявагі. Аб гэтым маліўся біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі. Іерарх узначаліў цэлебрацыю і прамовіў гамілію, у якой засяродзіў увагу ўдзельнікаў рэкалекцый на важнасці пакаяння і перапрашэння за грахі, а таксама ...
Читать далее »Папа Леў XIV кананізаваў П’ера Джорджа Фрасаці і Карла Акуціса
Святыя П’ер Джорджа Фрасаці і Карла Акуціс – гэта заклік, скіраваны да ўсіх, асабліва да маладых, не марнаваць жыццё, але накіраваць яго ўгару і зрабіць з яго шэдэўр, — падкрэсліў Папа падчас кананізацыі гэтых двух італьянскіх юнакоў. 7 верасня 2025 года Папа Леў XIV узначаліў Імшу, падчас якой П’ер Джорджа Фрасаці і Карла Акуціс былі ўрачыста абвешчаныя святымі. Літургію з ...
Читать далее »У Верхнядзвінску з удзелам біскупа Алега Буткевіча адзначылі парафіяльны адпуст
6 верасня ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску адбылася адпустовая ўрачыстасць тытулу мясцовага касцёла. Святочную Літургію, на якую сабраліся шматлікія вернікі і святары, узначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У Эўхарыстыі бралі ўдзел Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз пралат Францішак Кісель, дэкан Мёрскага дэканату ксёндз Андрэй Кулік, айцы марыяне Чэслаў Курэчка і Аляксандр Жарнасек з Росіцы, ксёндз Іван Кароткін ...
Читать далее »8 верасня — свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі
У Касцёле не існуе традыцыі святкаваць дзень зямнога нараджэння святых. Звычайна святкуюць дзень іх нараджэння для вечнага жыцця (dies natalis), г.зн. дзень смерці. З гэтага правіла існуюць толькі два выключэння — Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Ян Хрысціцель. Касцёл святкуе іх дзень нараджэння як для нябеснага, так і для зямнога жыцця. Але калі гісторыя Нараджэння Яна Хрысціцеля апісана ў Евангеллі ...
Читать далее »У Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа распачалі новы 2025/2026 навучальны год
Ёсць у Беларусі месцы, дзе Божая прысутнасць адчуваецца асаблівым чынам. Адно з іх – Будслаў. У невялічкую мясцовасць сцякаюцца пілігрымы з розных куткоў, каб падзяліцца з Нябеснай Матуляй клопатамі і турботамі, папрасіць дапамогі, падзякаваць за жыццёвы досвед. Папрасіць благаслаўлення на новы навучальны год, а таксама падзякаваць за 15 год актыўнай дзейнасці сваёй навучальнай ўстановы вырашылі таксама студэнты Мінскага тэалагічнага каледжа ...
Читать далее »Апякун інтэрнэту. Створаны спеў у гонар новага святога Карла Акуціса
ПАВЕДАМЛЕННЕ 7 верасня 2025 года ў Рыме Папа Леў XIV здзейсніць кананізацыю благаслаўлёнага Карла Акуціса, у сувязі з гэтым Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі паведамляе, што ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі, па ініцыятыве кс. Мікалая Ліпскага – пробашча парафіі св. Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебская дыяцэзія), створаны спеў у гонар новага святога. Асаблівая падзяка ...
Читать далее »Прарыў у страхаванні касцельнай маёмасці ў Італіі
Італьянскі епіскапат і “Generali Italia” стварылі перадавую сістэму страхавання ад стыхійных бедстваў для 25 тысяч парафій. У час кліматычных змен гэты досвед можа быць карысным для Касцёла ва ўсім свеце. Інавацыйнасць праграмы заключаецца ў параметрычным падыходзе: страхавыя выплаты актывуюцца аўтаматычна пры наступленні пэўных умоў (землятрус, паводка) без неабходнасці праводзіць экспертызу пашкоджанняў. Гэта дазваляе парафіям атрымліваць дапамогу неадкладна, без звычайных бюракратычных ...
Читать далее »Не баюся кары, хоць дрэва без кары: амонімы ў сучаснай беларускай мове
У папярэдніх выпусках нашай моўнай старонкі мы гаварылі пра паронімы – словы, блізкія паводле напісання і гучання, але розныя паводле значэння, і сінонімы – словы, розныя паводле напісання і гучання, але блізкія паводле значэння. Нашыя чытачы зацікавіліся гэтым матэрыялам, аўтар атрымаў колькі пытанняў і прапаноў. І сёння, ідучы насустрач адной з такіх прапаноў, – ад спадарыні Наталлі С. з Мінска, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!