Авторские архивы: catholic_admin

Міжінспектарыяльная сустрэча салезіянаў-асыстэнтаў адбылася ў Познані

З 27 па 30 снежня 2016 года ў Познані адбылася міжінспектарыяльная сустрэча салезіянскіх асыстэнтаў — семінарыстаў, якія знаходзяцца на практыцы. На сустрэчу прыехала больш за 20 асыстэнтаў, якія праходзяць практыку ў розных краінах: у Расіі, Італіі, Ірландыі, Англіі, Польшчы і Беларусі. З Беларусі на сустрэчы прысутнічала тры семінарасты: Юрый Пашкавец SDB, Марк Найдзіч SDB і Міхаіл Радзевіч SDB. У першай ...

Читать далее »

Колькасць католікаў у Кангрэсе ЗША пастаянна расце

Нягледзячы на прыкметнае зніжэнне колькасці амерыканцаў, якія лічаць сябе хрысціянамі, іх доля сярод кангрэсменаў застаецца на высокім узроўні, блізкім да пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя. У адпаведнасці з апошнімі дадзенымі даследчага цэнтра “Pew”, апублікаванымі 3 студзеня 2017 г., 91% членаў новага складу Кангрэсу ЗША з’яўляюцца хрысціянамі, у той час як у пачатку 1961 г. гэты паказчык складаў 95%. Даследаванні, якія ...

Читать далее »

Як захаваць узаемнае захапленне?

Шмат казак пра прыгожых прынцэс і адважных рыцараў заканчваюцца вяселлем і несмяротнай фразай: “І жылі яны доўга і шчасліва”. Пераплёты захапляючых момантаў звычайна заканчваюцца гучным вяселлем. Як быццам гэта сапраўды канец усіх намаганняў у барацьбе за любоў і шчасце. Тым часам, кранальныя моманты шлюбу і вясельныя забавы да світання не з’яўляюцца чароўнай брамай, што закрывае пэўны жыццёвы этап. Сакрамант шлюбу ...

Читать далее »

У Віцебску прайшоў конкурс нацыянальных батлеек (+відэа)

Мерапрыемства прайшло 5 студзеня ў рамках XV фестывалю “Дні хрысціянскай культуры”, які праходзіў у Віцебску з 3 снежня па 6 студзеня. Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. У ім прынялі ўдзел 13 калектываў з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Гэта былі дзеці з Віцебска, Друі, Параф’янава, Полацка, Наваполацка, Ідолты, Лынтупаў, Дуброўна, Паставаў. Напачатку ўсіх удзельнікаў прывітаў ...

Читать далее »

У Мінску прапануюць назваць праспект у гонар ксяндза Адама Станкевіча

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» пачаў збор подпісаў за перайменаванне праспекта Дзяржынскага ў праспект Адама Станкевіча.  Адам Станкевіч — вядомы каталіцкі святар, адзін з заснавальнікаў беларускамоўнай Каталіцкай Царквы і Таварыства беларускай школы, лідэр «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі». Жыццё гэтага грамадска-палітычнага дзеяча, выдаўца, гісторыка, публіцыста і літаратуразнаўцы скончылася трагічна: яго замучылі ў ГУЛАГу. Адам Станкевіч нарадзіўся ў 1892 годзе ў ...

Читать далее »

На Філіпінах існуе адна з найбольшых урачыстасцяў у свеце

Філіпыны з’яўляюцца одной з самых незвычайных краін. Адметнай рысай жыхароў гэтай краіны з’яўляецца іх «экспрэсіўнасць» і «масавасць» у выражэнні сваёй рэлігійнасці. У Маніле праходзяць урачыстасці, у якіх можа ўдзельнічаць да 18 мільёнаў хрысціян. Працэсія «Чорнага Хрыста» Фігура Езуса ў натуральную велічыню, якую нясуць у працэсіі, уяўляе сабой драўляную постаць чорнага Хрыста, выразаную з дрэва ў Мексіцы і прывезеную на Філіпіны ...

Читать далее »

Добрые вести из Ирака: Рождество надежды

Рождественские праздники стали знаком надежды для Ирака, измученного войной и насилием. Несмотря на риск покушений, в богослужениях приняли участие многочисленные верующие. На торжествах присутствовали и представители ислама, а также религиозных нехристианских меньшинств. Халдейский Патриарх Луис Рафаил Сако называет это «мятежом против терроризма, в защиту жизни, мира и радости». Патриарх отмечает, что в Ираке растет уважение к христианам и их вере. ...

Читать далее »

«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў калядную сустрэчу для самотных людзей

Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі правяла калядную сустрэчу для самотных людзей. Пасля святой Імшы ў катэдральным касцёле ўдзельнікі былі запрошаныя ў памяшканне Карытас, дзе іх чакаў пачастунак і падарункі. На сустрэчы прысутнічалі біскуп Алег Буткевіч і дырэктар “Карытас” ксёндз Андрэй Аніскевіч. Яны пагутарылі з удзельнікамі пра калядныя традыцыі, надзённыя радасці і праблемы. Такія сустрэчы, падчас ...

Читать далее »

Папа Францішак заклікаў стварыць новую «культуру пакліканняў»

Трэба ўнесці ў хрысціянскія супольнасці новую «культуру пакліканняў» і быць у стане гаварыць пра прыгажосць быцця ўлюбёным у Бога. Да гэтага заахвоціў Папа 5 студзеня 2017 г. у прамове, якую перадаў удзельнікам штогадовай канферэнцыі, арганізаванай Нацыянальным бюро душпастырства пакліканняў італьянскай біскупскай канферэнцыі. Яна праходзіла 3-5 студзеня ў Рыме. Новая культура, паводле Святога Айца, павінна адзначацца здольнасцю разумення і ўспрыняцця рэчаіснасці ...

Читать далее »

Фестываль калядных песень «Gloria in Excelsis Deo» адбудзецца ў Іўі

22 студзеня ў гарадскім Доме культуры ў Іўі адбудзецца XIV фестываль калядных песень «Gloria in Excelsis Deo». Пачатак у 14.00. У конкурснай праграме выступяць дзеці і моладзь — салісты, дуэты, трыо, квартэты, ансамблі і хоры з розных парафій Іўеўскага дэканату. На святочны канцэрт арганізатары запрашаюць усіх жадаючых. grodnensis.by

Читать далее »