10 лістапада 2016 года ва ўрачыстасць святога Андрэя Авэліно, святара і законніка з ордэна айцоў тэатынцаў*, у горадзе Неапаль (Італія) ў базіліцы Сан-Паола-Маджорэ з рук Яго Эксцэленцыі Джэннаро Акампы, дапаможнага біскупа Неапаля, глыбоцкі клерык Аляксандр Івашчонак атрымаў дыяканскае пасвячэнне. Ва ўрачыстай Літургіі прынялі ўдзел генеральны вікарый ордэна тэатынцаў, правінцыял італьянскай правінцыі, настаяцель кляштара і базілікі Сан-Паола-Маджорэ, прадстаўнікі курыі і клеру дыяцэзіі ...
Читать далее »Авторские архивы: catholic_admin
Каталікі, праваслаўныя і пратэстанты будуць святкаваць Вялікдзень у адзін дзень
У 2017 годзе галоўнае свята ўсіх хрысціян — Уваскрасенне Хрыстова — будзе асаблівым: усе канфесіі адзначаць яго ў адзін дзень, 16 красавіка. У апошні раз гэта адбывалася ў 2014 годзе. Разлік даты Вялікадня залежыць ад поўні, паколькі старазапаветнае свята было ўсталявана ў памяць збавення габрэйскага народа ад егіпецкай няволі. У старажытных габрэяў Пасха была непераходным святам і адзначалася ад 14 ...
Читать далее »Чаму Касцёл супраць in vitro?
У другой палове мінулага стагоддзя разам з імклівым развіццём біятэхналогій і біямедыцыны паявілася меркаванне, што хутка чалавек не будзе ўжо падпарадкоўвацца законам прыроды і натуральнага развіцця, але будзе тым, кім сам захоча быць. Адначасова ўзніклі прапановы поўнай свабоды ў правядзенні біямедыцынскіх эксперыментаў і даследаванняў на карысць чалавека. Гэтыя намаганні, безумоўна, заслугоўвалі б прызнання і падтрымкі, калі б шанавалі чалавечую годнасць ...
Читать далее »Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян пройдзе ва ўсім свеце
На тэму “Прымірэнне – любоў Хрыста ахапіла нас”, узятую з Другога Паслання да Карынцянаў, з 18 па 25 студзеня ва ўсім свеце будзе праводзіцца Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. Таксама і ў Беларусі хрысціяне розных канфесій будуць наведваць храмы брацкіх Цэркваў і маліцца разам за поўнае і бачнае адзінства паслядоўнікаў Хрыста. Сёлета тэксты для экуменічнай малітвы падрыхтавалі хрысціяне Германіі. Як ...
Читать далее »Якія назвы вуліц Вы б хацелі бачыць у сваёй мясцовасці?
У горадзе Пінску ёсць вуліца імя Казіміра Свёнтэка, у Астраўцы адна вуліца названа ў гонар святара-паэта Казіміра Сваяка, у Маладзечне ёсць вуліцы Велікодная і Калядная. А якія назвы вуліц Вы б хацелі бачыць у сваёй мясцовасці? Валерый Баброўскі: – Мiнску патрэбна вуліца Эдварда Вайніловіча. Менавіта ён зрабіў такі ўнёсак для Мінска і Беларусі, што яго светлым імем трэба назваць шмат ...
Читать далее »Эксклюзивное интервью Апостольского нунция Габора Пинтера
Новый апостольский нунций в Беларуси архиепископ Габор Пинтер прибыл в Минск более четырех месяцев назад. Много ли за это время можно узнать о Беларуси и белорусах, как развиваются отношения с Ватиканом, когда белорусы дождутся приезда папы римского и каково будущее христианской веры? На эти и другие вопросы католический дипломат рассказал в эксклюзивном интервью для Naviny.by. В Западной Европе о Беларуси ...
Читать далее »Святары Астравеччыны распавялі, як адзначалі Каляды ў іх сем’ях і як яны адзначаюць цяпер
На Каляды дыхаецца лягчэй, думаецца прасцей і верыцца мацней. Напоўненае цудамі, падарункамі, усмешкамі і радаснымі віншаваннямі свята Божае Нараджэнне аднолькава любімае дзецьмі і дарослымі, калі ўсе збіраюцца ў бацькоўскім доме за вігілійным сталом, дзеляцца аплаткай, просяць прабачэння і складаюць святочныя зычэнні адзін аднаму. У большасці каталіцкіх сем’яў Божае Нараджэнне святкуецца аднолькава. Каб даведацца як адзначаюць гэтае свята святары Астравеччыны, мы ...
Читать далее »Папа Францішак: мы кажам “не” нянавісці і насіллю
«2017 год будзе добрым настолькі, наколькі кожны з нас, з Божай дапамогай, дзень за днём будзе старацца рабіць дабро. Мір будуецца тады, калі мы кажам “не” нянавісці і насіллю, і “так” братэрству і прымірэнню», -сказаў Папа Францішак. У першы дзень 2017 года ён падзяліўся з вернікамі, сабранымі на плошчы св. Пятра, сваімі разважаннямі перад малітвай “Анёл Панскі“. Пантыфік нагадаў пра ...
Читать далее »Юныя артысты з Мар’інай Горкі наведалі жыхароў Пухавіцкага псіханеўралагічнага дома-інтэрната
Трэці год запар удзельнікі вакальна-харэаграфічнага гурта “Пухавіцкія пярлінкі” касцёла Святога Антонія, што ў Мар’інай Горцы, дзеляцца радасцю Божага Нараджэння з жыхарамі Дзяржаўнай установы “Пухавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат”. 1 студзеня, пасля нядзельнай Літургіі ў касцёле, дзеці разам з пробашчам Генрыхам Кучынскім прыехалі сюды, каб паказаць музычную інтэрпрэтацыю вядомай казкі “Марозка”. Шчыра і адкрыта юныя артысты данеслі да гледачоў думку, што Бог знаходзіцца побач, ...
Читать далее »З Новым годам!
Дарагія сябры! Ад усяго сэрца хочам павіншаваць усіх Вас з Новым 2017 годам. Няхай гэтыя 365 дзён стануць для Вас самымі паспяховымі, а 12 месяцаў падораць надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Жадаем Вам як мага болей пазітыву ў жыцці, моцнага здароўя і шчасця. Няхай у вашых сем’ях пануе дабрабыт і згода, супакой і радасць штодня. З Новым годам! Рэдакцыя ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!