Маці Божая не пакінула святыню… Перэгрынацыя спісаў цудадзейных абразоў у Валкалаце

“…І прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой”. Нешта падобнае цяпер адбываецца і ў Валкалацкай парафіі святога Яна Хрысціцеля, куды Марыя ў сваіх разнастайных спісах цудадзейных абразоў завітала яшчэ 13 студзеня. Менавіта там Яна “чакала” нараджэнне Божага Дзіцяці, аднак пасля гэтага не вырушыла далей, як было запланавана…

На 9-га студзеня з-за моцнага цыклону “Уллі” візіт у Валкалату быў адкладзены на пазней. Тымі днямі снегу насыпала сколькі, што нават галоўны ўваход у святыню быў “замураваны”. Аднак, як падзяліўся душпастыр парафіі ксёндз Алег Півавар, вернікаў ў святыні не стала менш. “Прыязджалі пілігрымкі, вернікі з іншых суседніх парафій, ды і проста выпадковыя падарожнікі, праязджаючы ў калядны перыяд праз нашае мястэчка, заходзілі ў касцёл і з цікавасцю даведваліся пра пілігрымуючыя абразы Найсвяцейшай Багародзіцы”.

Цяпер 7-га лютага там адбудзецца ўрачыстая святая Імша падзякі (у 15.30) за перэгрынацыю Марыйных абразоў. А перад гэтым, традыцыйна а 15-й гадзіне вернікі памоцяцца Вяночкам да Божай Міласэрнасці перад адным са старэйшым абразоў Езуса Міласэрнага.

Плануецца, што абразы Божай Маці пасля гэтага накіруюцца на некаторыя рэстаўрацыйныя працы, каб у адноўленым стане пасля зімы зноў прадоўжыць перэгрынацыю па парафіях Віцебскай і іншых дыяцэзій нашай краіны…

Віктар Ведзень, тэкст
Кс. Алег Півавар, фота

для друку для друку