Архив меток: спісы цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі

Фотафакт: «Як прыміцыйная Імша». Дзеркаўшчына сустракае спісы Марыйных абразоў

2 кастрычніка ў парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат) адбылася доўгачаканая падзея — у святыню прыбылі спісы Марыйных абразоў, якія з 2020 года пілігрымуюць па парафіях Беларусі. Гэтая перэгрынацыя, ініцыяваная кс. прэлатам Уладзіславам Завальнюкам, стала для мясцовай супольнасці сапраўдным духоўным святам. «Так доўга чакалі мы сённяшняга дня — прыйсця Панны Марыі ў нашу парафіяльную супольнасць, — звярнуўся да вернікаў ...

Читать далее »

Сустрэча, напоўненая ласкай: у Докшыцах сустрэлі спісы цудадзейных абразоў Маці Божай

19 верасня докшыцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы перажыла час асаблівага духоўнага ўздыму і глыбокай малітвы. У гэты дзень вернікі мелі вялікую радасць і гонар прымаць у сваіх сценах перэгрынацыю спісаў цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія вандруюць па розных кутках нашай краіны з ініцыятывы ксяндза прэлата Уладзіслава Завальнюка, яднаючы сэрцы ў супольнай малітве. Абразы падчас гэтай святой вандроўкі суправаджае духоўны кіраўнік ...

Читать далее »

Маці Божая не пакінула святыню… Перэгрынацыя спісаў цудадзейных абразоў у Валкалаце

“…І прабыла Марыя ў Альжбеты каля трох месяцаў і вярнулася ў дом свой”. Нешта падобнае цяпер адбываецца і ў Валкалацкай парафіі святога Яна Хрысціцеля, куды Марыя ў сваіх разнастайных спісах цудадзейных абразоў завітала яшчэ 13 студзеня. Менавіта там Яна “чакала” нараджэнне Божага Дзіцяці, аднак пасля гэтага не вырушыла далей, як было запланавана… На 9-га студзеня з-за моцнага цыклону “Уллі” візіт ...

Читать далее »

Спісы абразоў Маці Божай сустрэнуць Каляды ў Ваўкалаце

Праслаўляючы прыгожымі словамі спеву “…памажы, Марыя, нам знайсці дарогу, што вядзе да Неба, да яднання з Богам…” сямейныя пары ўрачыста ўнеслі пілігрымуючыя Багародзічныя абразы ў свой старадаўні касцёл. Так 13 снежня спісы пілігрымуючых цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі прыбылі ў Ваўкалацкую парафію святога Яна Хрысціцела (Докшыцкі дэканат). Гэта стала 24 парафія Віцебскай дыяцэзіі і 122-м месцам адведзінаў Марыі за 4 ...

Читать далее »

Парафія ў Варапаеве сустрэла спісы цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі

Варапаеўская парафія святога Міхала Арханёла і Благаслаўлёнага Біскупа Міхала Козаля (Пастаўскі дэканат) стала 120-м месцам сустрэчы пілігрымуючых спісаў цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі за 4 гады іх перэгрынацыі па нашай краіне. Так, 13-м лістападаўскім днём, калі ў парафіі адбываецца асаблівае ўшанаванне Маці Божай Фацімскай з нагоды апошняга Яе аб’яўлення ў Фаціме – нябесную Заступніцу тутэйшыя вернікі з радасным чаканнем прывіталі ...

Читать далее »