У Рыме праходзіць форум “Служэнне Надзеі”, мэта якога – умацаваць душпастырскую апеку Касцёла ў сферы псіхічнага здароўя. Эксперты шукаюць новыя падыходы.
З 5 па 7 лістапада 2025 года ў Рыме праходзіць міжнародная канферэнцыя “Служэнне Надзеі – Каталіцкі форум па псіхічным здароўі”. Яе мэта – паглыбіць разуменне таго, як вера, супольнасць і належная душпастырская апека могуць спрыяць аздараўленню ў сучасным свеце, пазначаным войнамі, няроўнасцю і сацыяльным распадам.
Актуальнасць тэмы падкрэслівае і малітоўная інтэнцыя Папы Льва XIV на лістапад, прысвечаная прадухіленню самагубстваў. У форуме, які праходзіць у закрытым фармаце, бяруць удзел каля 50 душпастыраў, спецыялістаў у галіне псіхічнага здароўя і людзей, закранутых псіхічнымі захворваннямі.
Падчас сустрэчы будзе прэзентаваны новы дакумент Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Удзельнікі імкнуцца спалучыць тэалагічную рэфлексію з экспертнымі ведамі, каб аднавіць місію Касцёла па суправаджэнні людзей, якія пакутуюць ад ізаляцыі, траўмы ці роспачы, і надаць асаблівую ўвагу адпаведнай падрыхтоўцы душпастыраў.
Кс. Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!