Расклад набажэнстваў на ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых у парафіях Віцебска

Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28):

  • Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сер) – св. Імша: 8:30, 18:00;
  • Успамін усіх памерлых 2 лістапада (чц) – св. Імша з выпамінкамі 8:30, 18:00;
  • 4 лістапада (сб) 12.00 — малітва на могілках у в. Копці (гарадскі аўтобус №31 даязджае да могілак);
  • 01.11 — 08.11 (актава Ўрачыстасці Ўсіх Святых), 18:00 – св. Імша з выпамінкамі.

Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29):

  • Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сер) – св. Імша: 7:00, 9:00, 18:00;
  • Успамін усіх памерлых 2 лістапада (чц) – св. Імша: 9:00, 12:00, 18:00. Набажэнства з выпамінкамі за 30 хвілін да св. Імшаў.
  • Пасля св. Імшы а 9 гадзіне 2 лістапада адбудзецца малітва на могілках каля касцёла.

Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а):

  • Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сер) – св. Імша: 8:30, 19:00;
  • Успамін усіх памерлых 2 лістапада (чц) – св. Імша: 8:30, 19:00;
  • Набажэнства з выпамінкамі ў панядзелак, сераду, чацвер, пятніцу за 30 хвілін да пачатку св. Імшы.

Парафія Святога Антонія (вул. Гагарына, 26 а):

  • Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сер) – св. Імша: 10:00, 18:00;
  • Успамін усіх памерлых 2 лістапада (чц) – св. Імша з выпамінкамі 18:00;
  • 4 лістапада (сб) 11:00 – малітва на могілках у Мазурына.

Парафія Святога Уладзіслава (вул. Ген. Іваноўскага, 15):

  • Урачыстасць Усіх Святых 1 лістапада (сер) – св. Імша 18:30;
  • Успамін усіх памерлых 2 лістапада (чц) – 18:30 – набажэнства з выпамінкамі; 19:00 – св. Імша.
для друку для друку