Копіі цудадзейных абразоў Найсвяцейшай Панны Марыі, якія ўжо наведалі шмат беларускіх парафій, 28 чэрвеня 2023 года прыбылі на плошчу святога Пятра ў Ватыкане, дзе іх благаславіў Папа Францішак.
Збор з пятнаццаці ікон Багародзіцы, напісаныя мастачкай з Маладзечна Ядзвігай Сянько, у трэці раз выехаў за межы краіны. У лістападзе копіі абразоў знаходзіліся ў Вільні падчас Апекаў Маці Божай – урачыстасцей у гонар Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, а ў маі – у галоўным Марыйным санктуарыі Польшчы, у Чэнстахове.
Перэгрынацыю суправаджае яе духоўны кіраўнік, ксёндз Станіслаў Станеўскі.
З нагоды 25-годдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай і 410-годдзя яго з’яўлення ў Будславе ад імя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага і беларускіх вернікаў Папу Францішку перадалі ў падарунак выяву Апякункі Беларусі.
Аляксандр Амяльчэня — беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!