Рэкалекцыі аб дзесяці Божых наказах пройдуць у Навагрудку

У канцы месяца, 28-30 кастрычніка ў Навагрудку пры парафіі св. Арханёла Міхала (вул. Міцкевіча 1) адбудуцца рэкалекцыі для дарослых на тэму «Адкрыць наноў 10 Божых наказаў», якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты.

У 10 Божых наказах выражаны асноўныя і нязменныя абавязкі чалавека адносна Бога і бліжняга, таму яны актуальныя заўсёды і заўсёды нязменныя. Многія з цяперашніх дарослых вывучалі дэкалог яшчэ ў дзяцінстве, на ўроках рэлігіі. І гэта добра, але чалавек змяняецца напрацягу ўсяго жыцця, і, вядома, гэтыя змены патрабуюць ад нас час ад часу па новаму адказваць на старыя пытанні, шукаць больш глыбокі сэнс.

Мэтай рэкалекцый з’яўляецца новае знаёмства са «старымі» праўдамі.

Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па нумары +375447719983 (спадарыня Марына).

для друку для друку