Трэцюю частку жыцця мы праводзім на працы. І гэта выклікае шмат пытанняў не толькі ў хрысціян.
Навошта я працую? Навошта ўвогуле трэба працаваць? Ці з’яўляецца праца непазбежным злом, вынікам грэхападзення? Ці правільна гэта, што я працую дзеля грошай?
Менавіта на гэтыя пытанні будуць шукаць адказ на старонках Святога Пісання падчас рэкалекцый з 11 па 13 лютага ва Уселюбе.
Каб зразумець, чаму Бог так дазволіў, што значную частку жыцця мы праводзім на працы. Як палюбіць сваю працу, і чаму праца больш чым толькі праца. Як быць хрысціянінам на працоўным месцы.
Пачатак: пятніца 19.00, 11 лютага.
Заканчэнне: нядзеля 13.30, 13 лютага.
Каля касцёла знаходзіцца Дом Пілігрыма, дзе можна пераначаваць і атрымаць трохразовае харчаванне. Праводзіць рэкалекцыі кс. Віталій Цыбульскі, пробашч парафіі св. Казіміра ва Ўселюбе.
Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу: +375 (29) 280 05 45
Наш адрас: 231414, Гродзенская вобл., Навагрудскі р-н, а.г. Уселюб, вул. Чырвонаармейская 20.
УВАГА! Па маршруце Мінск-Уселюб-Мінск ёсць прамы рэйс на маршрутцы, кіроўца прывозіць і забірае ля ўвахода ў касцёл ва Уселюбе. Кантакт для запісу: +375 (29) 307-20-22
Праглядзець усю праграму рэкалекцый на 2022 год і інфармацыю, як дабрацца, можна па спасылцы.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
