Курыя Віцебскай дыяцэзіі паведамляе, што ў ноч з 29 на 30 ліпеня адбыўся факт крадзяжу на будоўлі касцёла святога Ігнацыя Лаёлы ў Віцебску.
Невядомыя асобы праніклі ў будынак касцёла, паабразалі і скралі правады электраправодкі і акустычнай сістэмы, наносячы тым самым вялікую матэрыяльную шкоду.
Каб направіць учыненую шкоду, магчыма будзе неабходным ізноў пракладаць электраправодку і правады акустычнай сістэмы касцёла.
Яшчэ больш засмучае, што факт крадзяжу адбыўся ў ноч перад афіцыйным днём завяршэння будаўнічых работ, які быў прызначаны на 31 ліпеня — літургічны ўспамін святога Ігнацыя Лаёлы. Генеральным падрадчыкам будоўлі касцёла з’яўляецца ТАА “Проф НК”.
У дадзены момант на будоўлі працуе група Следчага камітэту.
Курыя Віцебскай дыяцэзіі
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!