Дзень Папы Францішка прайшоў спакойна, з чаканым клінічным курсам. Аналізы крыві здавальняючыя, працягваецца прызначанае лячэнне. Ён паступова аднаўляе працу і працягвае шпацыраваць па калідоры.
Як паведаміла Зала Друку Святога Пасаду, 9 ліпеня 2021 г. Пантыфік цэлебраваў св. Імшу ў прыватнай капліцы, а ўвечары абедаў з тымі, хто дапамагае яму ў гэтыя дні.
“Папа, асабіста адчуўшы чалавечую адданасць медыцынскага і санітарнага персаналу, які аказвае яму дапамогу, звярнуўся з асаблівай думкай да ўсіх тых, хто клапатліва і спагадліва выбірае аблічча пакут, уступаючы ў асабістыя адносіны з хворымі, асабліва самымі слабымі і ўразлівымі”, — гаворыцца ў афіцыйнай заяве Святога Пасаду, распаўсюджанай 10 ліпеня 2021 г.
Нагадаем, тыдзень таму ў рымскай клініцы Джэмэлі Папе Францішку была зроблена планавая хірургічная аперацыя на тоўстай кішцы.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!
