Да пілігрымкі ў Будслаў засталося зусім мала часу. І сёння мы распачынаем актыўную падрыхтоўку да сямейнай пілігрымкі руху Equipes Notre-Dame у Будслаў.
Звярніце ўвагу! Да ўдзелу ў пілігрымцы запрашаюцца не толькі сужанствы руху Equipes Notre-Dame, але і ўсе жадаючыя хрысціянскія сем’і.
Важная інфармацыя:
1. Пілігрымка аднадзённая (3 ліпеня — гэта дзяржаўны выхадны дзень);
2. Пілігрымка будзе выходзіць з в. Пузыры (прыкладна 15 км ад Будслава);
3. Для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма на прыпынку;
4. Маці з маленькімі дзеткамі могуць прыняць удзел у пілігрымцы ў аніматараў на прыпынку ці ў дапамозе на кухні;
5. Будзе арганізавана дасканалае транспартнае суправаджэнне (можна будзе пад’ехаць да прыпынку);
6. Будзе арганізавана дасканалае медыцынскае суправаджэнне;
7. Запісацца на пілігрымку неабходна вось тут. Калі ласка, не пакідайце гэту справу на апошні момант!
«Плюсы» такой пілігрымкі:
+ Ушанаванне Маці Божай, якая з’яўляецца галоўнай заступніцай руху Equipes Notre-Dame;
+ Магчымасць прыняць удзел у аднадзеннай пілігрымцы ўсёй сям’ёй;
+ Адсутнасць «выпадковых турыстаў»;
+ Лепшая арганізаванасць;
+ Агульная духоўнасць і адпаведна тэмы канферэнцый;
+ Усталяванне больш цесных адносін паміж сем’ямі ўсяго руха;
+ Сумесная малітва ў інтэнцыях кожнай сям’і;
+ Урачысты ўваход у Будслаў пад гімн нашай суполкі «Магніфікат»;
Калі ласка, абмяркуйце гэта пытанне ў сваёй сям’і і запісвайцеся на ПІЛІГРЫМКУ-2015!
Аліна Угорыч
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!