7 снежня ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля (Серабранка) пройдзе начное чуванне моладзі «Святыя + маладыя», паведамляе SDB.by.
Чуванне распачнецца 7 снежня святой Імшой а 22-й гадзіне, а завершыцца 8 снежня а 7-й гадзіне.
У праграме начнога чування супольная малітва, ружанец, вяночак да Божай Міласэрнасці і разважанні пра жыццё маладых святых.
Чуванне пройдзе ў касцёле св. Яна Хрысціцеля ў мікрараёне Серабранка (г. Мінск, вул. Пляханава, 28).
