У Сінодзе, які пачаўся ў Ватыкане 3 кастрычніка 2018 г., прымаюць удзел два іерархі з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гэту інфармацыю пацвердзіў 1 кастрычніка 2018 г. на прэс-канферэнцыі Генеральны сакратар асамблеі.
Кардынал Ларэнца Балдзісэры нагадаў, што да гэтага часу ніколі дэлегат ад мацерыковай часткі Кітая не прымаў удзелу ў Сінодзе Біскупаў, устаноўленым Паўлам VI у 1965 г.
У пасяджэннях прымуць удзел 267 Сінадальных Айцоў: 50 кардыналаў, 44 арцыбіскупы, 101 дыяцэзіяльны біскуп і 37 дапаможных. Акрамя таго, будуць прысутнічаць 23 эксперты і 49 аўдытараў, у тым ліку 36 маладых людзей ва ўзросце 18-29 гадоў з усіх кантынентаў. Яны таксама будуць удзельнічаць у пасяджэннях рабочых груп.
На прэс-канферэнцыі паведамілі таксама, што Звычайная Рада Сінода будзе пашырана з цяперашніх 15 да 21 члена, 6 з якіх прызначаюцца непасрэдна Святым Айцом – раней гэта былі 3 асобы, – іншых, выключна дыяцэзіяльных біскупаў, выберуць Сінадальныя Айцы. Было падкрэслена, што Выніковы дакумент будзе патрабаваць ухвалення 2/3 удзельнікаў Сінода.
Беларуская рэдакцыя Vatican News
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!