У аўторак, 9 мая ў касцёле святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт у выкананні струннага аркестра і вакальнага хора пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Першы раз у касцёле выступіў вакальны калектыў, які споўніў амаль што ўсе музычныя творы прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі.
Праграма была вельмі разнастайнай, і як сказала прысутным прафесар Вольга Дадзіёмава – вядучая канцэрта – “Мы стараліся знайсці скарбы духоўнай музыкі і спеву, якія прыналежаць да культурнай спадчыны нашага народа”.
У сваю чаргу струнны аркестр выканаў музычныя пярліны Мацея Радзівіла і іншых мясцовых сярэднявечных кампазітараў.
