Росіца запрашае на «Фестываль кветак»

rosica17 верасня ў Росіцы адбудзецца малітоўна-адпачынкавая сустрэча падзякі Богу за хараство прыроды і за сёлетні ўраджай.

У малітоўнай частцы запрашаем на супольную адарацыю Найсвяцейшага Сакраманта і святую Імшу. Як заўсёды прапаноўваем у нашым Санктуарыі благаслаўлёных мучанікаў Юрыя і Антонія прыступіць да святой споведзі.

Мясцовыя жыхары падрыхтавалі для гасцей цікавую забаўляльную праграму, а а. Чэслаў Курэчка абяцае пачаставаць фірменнай грыбной поліўкай.

План сустрэчы:
11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманта (магчымасць споведзі);
11.30 – Ружанцовая малітва з разважаннямі св. Станіслава Папчынскага;
12.00 – святая Імша;
13.15 – забаўляльна-адпачынкавая праграма.

Нагадаем, у мінулым годзе ўпершыню а. Чэслаў арганізаваў свята кветак.

Айцы-марыяне

для друку для друку