18 жніўня выйшлі ў шлях традыцыйныя штогадовыя пешыя пілігрымкі ў каталіцкі санктуарый Маці Божай Каралевы Палесся ў Лагішыне. Сотні вернікаў адправіліся ў пілігрымках з дзвюх кропак — Баранавічаў і Бярозы.
Урачыстасці ў Лагішыне пройдуць 21-22 жніўня. Увечары ў пятніцу і раніцай у суботу святую Імшу з удзелам пілігрымаў узначаліць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. Таксама ў праграме — ўрачыстая працэсія, канцэрт, усяночнае чуванне, паведамляе katolik-gomel.by.
Нагадаем, таксама 21-22 жніўня пройдуць урачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе.
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!