Праграма ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Валадаркі азёраў

137656051403149-i0У Браславе ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў пройдуць сёлета 21-22 жніўня.

Праграма ўрачыстасцей:

Пятніца, 21 жніўня

18.00 — святая Імша для пілігрымаў. Эўхарыстыю ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі;

20.00 — канцэрт духоўнай музыкі;

21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, канферэнцыя;

22.30 — набажэнства (вернікі Усходняга абраду).

Субота, 22 жніўня

24.00 — святая Імша перад абразом Маці Божай. Эўхарыстыю ўзначаліць Мітрапаліт Віленскі арцыбіскуп Гінтарас Грушас;

01.30 — ружанцовая малітва, працэсія з копіяй абраза Маці Божай Валадаркі азёраў;

03.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і набажэнства да Божай міласэрнасці;

07.00 — гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі;

08.00 — святая Імша. Эўхарыстыю будуць цэлебраваць святары, якія паходзяць з Браслава. Эўхарыстую ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч;

09.00 — ружанцовая малітва;

11.00 — галоўная ўрачыстая святая Імша на палявым алтары. Эўхарыстыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

для друку для друку