Помнік Маці Божай Ратавальніцы тонучых устанавілі ў Мёрах

На Мёрскай набярэжнай аднавілі гістарычнае месца і гістарычную скульптуру Панны Марыі, паведамляе Іван Барок на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Па ўспамінах майго памерлага бацькі, да канца 50-х гадоў 20 стагоддзя на гэтым месцы стаяў ранейшы помнік з белага мармуру. Яго сапхнулі бульдозерам ў возера, пры гэтым разламалі на тры кавалкі. У 70-х гадах вадалазы спрабавалі знайсці абломкі, але ў гэтым месцы вельмі ілістае дно, так што нічога не знайшлі».

На фота ніжэй карціна Вячаслава Шамшура «Мёры. Успамiн» 2001 г., на якой мастак па памяці намаляваў ранейшую фігуру.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі