Моладзь разам з гуртам «Рыбы» адзначыла «Андрэйкі» ў Глыбокім (+відэа)

glybokaje_andrejki04У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 26 лістапада ў Глыбокім сабралася моладзь на “Андрэйкі” з музычна-евангелізацыйнай праграмай “Святы любіць Бога”.

Разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі маладыя людзі прыбылі з Варапаева, Браслава, Мёраў, Чарневічаў, Полацка, Наваполацка, Друі, Ідолты, Мілашова, Шаркаўшчыны, Падсвілля, Дзеркаўшчыны, Удзела, ну і самі глыбачане. На “запусты” завітаў евангелізацыйны гурт “Рыбы”. Для такога незвычайнага мерапрыемства гасцінна расчыніў свае дзверы Гарадскі Дом культуры, які змясціў больш за 160 прысутных.

На самым пачатку арганізатар “Андрэек”, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім кс. Мікалай Ціхановіч шчыра прывітаў моладзь і запрасіў, каб усе свае здольнасці, энергію і энтузіязм аддалі на славу Божую і падзяліліся адно з адным. “Пакажыце, што хрысціяне ўмеюць жыць, умеюць радавацца і будаваць планы, што святасць – гэта не сум, не жалоба. Мы сабраліся сёння разам, каб паказаць адзін аднаму, што быць святым – гэта быць радасным, мець у сабе надзею на заўтрашні дзень, мець свае моладзевыя планы”, — заклікаў святар.

Распачалося мерапрыемства сцэнкай “Дзяліся міласэрнасцю”, якую прадставілі гаспадары. У танцах, конкурсах і забавах запрашала браць удзел с. Марыяна Гроць RM з Варапаева.

glybokaje_andrejki10

Пасля творча-актыўнай часткі моладзь запрасілі падсілкавацца, а пасля ўсе накіраваліся ў канцэртную залу, дзе іх чакаў канцэрт гурта “Рыбы”.

Евангелізацыя праз спеў і музыку вельмі важна для сучаснай моладзі. Хлопцы і дзяўчаты не маглі сядзець на сваіх месцах, устаўшы і ўзняўшы рукі ўгору, яны спевам і танцам праслаўлялі Хрыста.

glybokaje_andrejki20

Паўліна Жых з праекта “Рыбы” жадае моладзі на перыд Адвэнту “каб супакоіліся крыху, не былі такімі актыўнымі як на канцэрце, але каб не згубілі гэты запал, бо моладзь Віцебскай дыяцэзіі мае свой асаблівы дух”.

Кс. Мікалай Ціхановіч распавёў “Каталіцкаму Весніку”: “Усе інвестыцыі і душпастырскія праекты для інтэграцыі і евангелізацыі моладзі – гэта найбольш актуальныя праблемы, якія Касцёл павінен заўсёды вырашаць і быць адкрытым. Сённяшняя вечарына паказвае, што моладзь сапраўды хоча праслаўляць Хрыста і быць разам. Касцёл павінен быць адкрытым для патрэбы моладзі. Мы павінны шанаваць глыбокую традыцыю, але не марнаваць час, які патрэбны для маладых людзей”.

glybokaje_andrejki22

ryby

Фота Ганны Завадскай, «Рыбы»

Пасля канцэрту ўдзельнікаў “запустаў” чакала дыскатэка.

Марына Сінкевіч, тэкст і фота
Леанід Юрык, Зміцер Лупач, відэа

для друку для друку