Айцы-марыяне запрашаюць на росіцкія ўрачыстасці (пілігрымкі, праграма)

Айцы-марыяне запрашаюць 4-5 жніўня ўшанаваць росіцкіх мучанікаў Юрыя і Антонія. Як заўсёды летнія ўрачыстасці пачынаюцца вечарам у пятніцу, малітоўная праграма будзе трываць усю ноч і закончыцца ў суботу святой Імшой а 12 гадзіне.

У Росіцу традыцыйна пойдуць пешыя пілігрымкі, запрашаем прыняць у іх удзел:

Барысаў-Росіца (8 дзён) – з 28.07 па 04.08, запіс па тэл.:  8033 355 96 60 (а. Вадзім);
Полацк-Росіца (4 дні) – з 01.08 па 04.08, запіс па тэл.:  8029 713 02 33 (а. Аляксандр);
Друя-Росіца (3 дні) – з 02.08. па 04.08, запіс па тэл.:  8033 370 88 19 (а. Канстанцін).

Ад 1 студзеня 2017 г., каб прыехаць у Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, дастаткова мець пры сабе пашпарт.

Праграма:

Пятніца, 4 жніўня

18.00 — святая Імша для пілігрымаў – біскуп Алег Буткевіч, ардынарый Віцебскай дыяцэзіі
19.30 — кароткая рэклама фотапраекта “Крыж”
19.40 — Акафіст (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)
20.30 — ушанаванне Юбілею 500-годдзя Бібліі Скарыны
21.50 — Нешпары за памерлых
22.30 — адарацыя (малітва праслаўлення)

Субота, 5 жніўня

24.00 — урачыстая святая Імша — біскуп Аляксандр Яшэўскі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
02.00 —працэсія на пляц мучаніцтва і адарацыя Крыжа
03.30 — росіцкі крыжовы шлях
06.00 — Гадзінкі да Найсвяцейшай Марыі Панны
06.30 — Літургія Усходняга абраду (вернікі Грэка-каталіцкай Царквы)
08.00 — Ютрань
09.00 — ружанец з разважаннямі, таямніцы радасныя. Праводзіць рух «Маці ў малітве»
10.00 — прэзентацыя цэнтра дапамогі “Светач”
11.00 — прэзентацыя евангелізацыйнага фотапраекта “Крыж”
12.00 — урачыстая святая Імша на заканчэнне ўрачыстасцей

Айцы-марыяне

для друку для друку