Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з пажарам у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай

Браты і сёстры, вернікі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, суайчыннікі!

Раніцай 11 мая ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай адбыўся пажар, у выніку якога быў моцна пашкоджаны касцёл у Будславе — галоўная марыйная святыня нашай Бацькаўшчыны. Вялікім болем у сэрцах сыноў і дочак Касцёла ў Беларусі адгукнулася гэтая бяда. З Божай дапамогай Найсвяцейшы Сакрамэнт і цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай былі ўратаваныя, але сам будынак касцёла вельмі моцна пацярпеў.

Мы, каталіцкія біскупы Беларусі, заклікаем усіх вернікаў малітвай і пасільнай дапамогай разам далучыцца да справы аднаўлення святыні ў Будславе, пабудаванай нашымі продкамі з вялікай любоўю да Бога і Яго Найсвяцейшай Маці.

Няхай Маці Божая Будслаўская дапаможа нам як найхутчэй аднавіць Яе дом у Будславе. Няхай наша Найсвяцейшая Маці і Апякунка Беларусі надалей апякуецца нашай радзімай, Касцёлам у Беларусі і ўсімі намі, няхай ратуе і абараняе ад усялякага зла і вядзе да свайго Сына.

Каталіцкія Біскупы Беларусі

Будслаў, 11 мая 2021 года

Усе ахвотныя могуць адказаць на заклік каталіцкіх біскупаў Беларусі і пералічыць ахвяраванні на адбудову будслаўскай святыні.

Ужо цяпер ахвяраванні праз сістэму разлікаў АРІП можна пералічыць на банкаўскі рахунак Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай Архідыяцэзіі.

  • Як здзейсніць ахвяраванне праз сістэму «Разлік» (АРІП):
  1. Выберыце ў плацёжным тэрмінале пункты ў наступным парадку:
    • Сістэма «Разлік» (АРІП) (па нумары паслугі 4349831)
    • Благотворительность и общественные объединения->
    • Помощь детям, взрослым
    • Каритас Минск Пожертвования
  1. Для аплаты ўвядзіце прозвішча, імя, імя па бацьку і мэту ахвяравання БУДСЛАЎ.
  2. Увядзіце суму ахвяравання.
  3. Праверце карэктнасць інфармацыі.
  4. Завяршыце плацёж.
  • Рэквізіты для ахвяраванняў:

Религиозная миссия «Благотворительное католическое общество Каритас» Минско-Могилевской архиепархии
Тел/факс +375 17 515 31 08
УНП 101131305
223058 Минский р-н, д. Лесковка, ул. Каритас, 1
р/с PJCB30150531141000000933
«Приорбанк» ОАО,  БИК PJCBBY2X

  • Ахвяраванне можна зрабіць і на разліковы рахунак парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе:

Религиозная община «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии» аг. Будслав Мядельского района
222374 Минская обл., Мядельский р-н, аг. Будслав, ул. Красная площадь 8
р/с BY12BAPB30153404200100000000
в ОАО «Белагропромбанк», г. Минск
код банка BAPBBY2X
УНП 600195666

catholic.by

для друку для друку