У Сэнт-Омер, што ў паўночнай Францыі выявілі невядомы раней асобнік першага выдання п’ес Шэкспіра, так званага Першага Фоліо, апублікаванага ў 1623 годзе тыражом 800 экзэмпляраў.
Гэты факт сведчыць пра тое, што англійскі пісьменнік меў сувязь з Каталіцкім Касцёлам. Знойдзены ў мінулым месяцы старадрук належаў каталіцкаму калегіуму. У ім у невялікім мястэчку недалёка ад Кале адукацыю атрымлівалі дзеці каталіцкіх бежанцаў з Англіі. Акрамя таго, папраўкі зробленыя рукой і каментары даказваюць, што гэтыя п’есы былі пастаўлены ў калегіуме.
Аб прыналежнасці Шэкспіра да катакомбавага Каталіцкага Касцёла ў Англіі ўжо даўно вядуцца дыскусіі. Адкрыццё ў Сэнт-Омер паказвае, што праз некалькі год пасля смерці ён быў добра вядомы і паважаны ў асяродку каталіцкіх бежанцаў.
Першае Фоліо* – тэрмін, які ўжываецца для абазначэння першага збору п’ес Уільяма Шэкспіра (1564-1616), выдадзенага Джонам Хэмінгам і Генры Кандэлам (працавалі ў шэкспіраўскай трупе) ў 1623 годзе пад загалоўкам: «Містэра Уільяма Шэкспіра камедыі, хронікі і трагедыі. Надрукавана з дакладных і сапраўдных тэкстаў”.
для друку