«Зефірка на Будслаў»: акцыя Хрысціянскага Сацыяльнага Цэнтра ў Мінску

У пятніцу і суботу, 2-3 ліпеня, падчас урачыстасцяў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Хрысціянскі Сацыяльны Цэнтр будзе распаўсюджваць свае фірмовыя крафтавыя зефіркі.

Да салодкага будзе таксама прапанавана гарбата на зёлках.

Усе сродкі, сабраныя падчас гэтай акцыі, будуць прызначаны на аднаўленне будслаўскай святыні.

Агульнымі намаганнямі мы далучаемся да акцыі #нашбудслаў #адновімбудслаўразам

samaranin.by

для друку для друку