Запрашаем на “Сустрэчы для закаханых”

kaxanneСардэчна запрашаюцца ўсе закаханыя пары 27-29 мая 2016 года ў парафіяльны цэнтр парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Дзевятоўцы (г. Гродна), дзе будуць праходзіць “Сустрэчы для закаханых”.

“Сустрэчы для закаханых” — цудоўная магчымасць распазнаць сваё пакліканне, паглыбіць свае адносіны, а, магчыма, і прыняць рашэнне на будучыню. “Сустрэчы для закаханых” прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца без вызначанай даты вяселля.

У “Сустрэчах” могуць браць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Асабліва “Сустрэчы” будуць карыснымі для тых закаханых, якія не маюць магчымасці часта сустракацца па прычыне працы, вучобы ці вялікай адлегласці.

“Сустрэчы для закаханых” доўжацца з вечара пятніцы да абеда нядзелі. У “Сустрэчах” могуць удзельнічаць толькі абодва закаханых. “Сустрэчы для закаханых” праводзяцца сужэнскімі парамі і святаром, аніматарамі руху “Сужэнскія Сустрэчы”. Праводзяцца яны па праграме “Вечароў для закаханых”.

Асноўным метадам працы на “Сустрэчах для закаханых” з’яўляецца праца закаханых толькі ўдваіх. Штуршком да яе з’яўляюцца ўступы і сведчанні сужэнскіх пар і святароў.

Удзельнікі — у сваіх парах — маюць магчымасць глыбейшага азнаямлення са сваімі рысамі асобы, чаканнямі, вызначаюцца з агульнай сістэмай каштоўнасцяў у жыцці, вучацца, як вырашаць праблемы і як будаваць гармонію сваіх адносін. Закаханыя адкрываюць месца веры ў сваім жыцці, даведваюцца пра асноўныя палажэнні вучэння Касцёла пра шлюб і сям’ю.

Праграма “Сустрэч для закаханых” прапануе:

• навучанне дыялогу — дарозе ўзаемнага спазнання як падчас спатканняў адно з адным, у перыяд заручын, так і напрацягу магчымага будучага шлюбнага жыцця,

• лепшае спазнанне рыс асобы, чаканняў, планаў, поглядаў, жыццёвых установак людзей, з якімі плануюць звязаць сваё жыццё,

• глыбейшае разуменне значэння таямніцы шлюбу,

• правядзенне аналізу, наколькі планы сумеснага жыцця дакладныя і сталыя.

“Сустрэчы для закаханых” дапамогуць убачыць перспектывы сваіх адносін, могуць стаць тым штуршком, які прывядзе да сур’ёзных сумесных рашэнняў.

Кантактныя нумары для запісу на “Сустрэчы для закаханых”:

Павел і Алена Кузьміцкія +375 29 604 54 67;
Іван і Алена Лубінскія +375 29 556 26 35; +375 29 140 84 56; +375 29 782 14 66

e-mail: sustre4y@tut.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі