За што пазбаўлялі волі святароў у пасляваеннай БССР?

Калі мы кажам “рэпрэсіі ў БССР”, то найчасцей маем на ўвазе 30-я гг. ХХ ст., і ўзгадваем пра іх пік у 1937 г. Аднак, савецкая сістэма заставалася вернай сваім мерам уздзеяння і ў пасляваенны перыяд. Пачынаючы з 1944 г. у полі зроку савецкіх уладаў апынулася насельніцтва акупаваных падчас ІІ Сусветнай вайны земляў саюзных рэспублік, у тым ліку Беларусі. “Знаходжанне на акупаваных тэрыторыях” высвятлялася, пазначалася ў анкетах і станавілася адным з паказчыкаў нядобранадзейнасці асобы. Адразу ж пасля чарговага ўсталявання савецкай улады на тэрыторыі БССР у поле іх зроку трапіла духавенства.

Ёсць звесткі пра 95 асуджаных святароў у пасляваенны перыяд, што складае 42% ад іх агульнай колькасці. Духавенства найчасцей судзілі па 72 артыкуле Крымінальнага кодэкса БССР. Ён быў найбольш сур’ёзным і ў той жа час найбольш універсальным для прад’яўлення абвінавачання. У ім прадугледжвалася:
“а) Пропаганда или агитация, содержащие призыв к свержению, подрыву или ослаблению советской власти, или к совершению отдельных контрреволюционных преступлений (ст.ст. 64–71), а равно распространение, или изготовление, или хранение литературы того же содержания влекут – лишение свободы на срок не ниже шести месяцев;
б) те же действия при массовых волнениях или с использованием религиозных или национальных предрассудков масс, или в военной обстановке, или в местностях, объявленных на военном положении, влекут – меры социальной защиты, указанные в ст. 64 настоящего кодекса”.

66 святароў (што складала 69% ад агульнай колькасці асуджаных) былі пазбаўлены волі менавіта на аснове 72 артыкула. Ён з’яўляўся асноўным альбо адным з некалькіх пры вынясенні прысудаў. Па звестках упаўнаважаных па справах рэлігійных культаў, “За связь и поддержку антигосударственных и бандитских элементов, за непосредственное участие в антисоветской и шпионской деятельности в период с 1946 г. по 1 июля 1950 г. арестовано и осуждено на разные сроки тюремного заключения 62 ксендза. Чувствуя за собой вину перед государством и боясь понести наказание за свою антисоветскую деятельность 10 ксендзов сбежали”.

Абмежаванасць памеру газетнага артыкула не дае магчымасці распавесці гісторыю кожнага з асуджаных. Аднак, можна вылучыць асноўныя афіцыйныя прычыны, якія прыводзілі да зняволення святароў і афармляліся ва ўжо вядомы 72 артыкул.

“Захоўванне антысавецкай і контррэвалюцыйнай літаратуры”

Да яе маглі быць залічаны любыя рэлігійныя выданні. Напрыклад, у прысудзе ксяндзу Міхалу Варанецкаму адзначалася, што: «Подсудимый Воронецкий, проживая в селе Лысково, Ружанского района, Брестской области и являясь настоятелем Лысковского римско-католического костела, с 1945 года хранил в своей квартире и в помещении костела книги и журналы антисоветского содержания, со статьями, направленными против Советского Союза и Коммунистической партии, которые у него в 1948 и 1949 г. были обнаружены и изъяты. Кроме этого, Воронецкий, будучи враждебно настроенным по отношению к Советской власти, в разное время на протяжении 1948–1949 годов высказывал среди окружающих его лиц, антисоветские клеветнические измышления. При этом клеветал на Советский строй, а также высказывал враждебные выпады на одного из руководителей Советского государства и одновременно восхвалял жизнь и порядки при бывшей буржуазной Польше. В суде Воронецкий виновным себя признал (…)». Быў арыштаваны 25.05.1949 г. і асуджаны па арт. 63-1, 76, 72 “б”, 34 “а”, ”б” на 25 год выхаваўча-працоўных лагераў (ВПЛ), 5 год пазбаўлення правоў і канфіскацыю маёмасці.

“Антысавецкую і контррэвалюцыйную” літаратуру ў духавенства масава выяўлялі спецыяльныя рэйды, якія складаліся з упаўнаважаных райсаветаў і прадстаўнікоў райлітаў. У верасні 1953 г. да кс. Ю. Марсангера (Краснае) дадому з вобыскам прыйшлі 12 прадстаўнікоў уладаў. Знайшлі“Гісторыю філасофіі” Альберта Стокля ў апрацоўцы а. Францішка Квяткоўскага. Выявілі там крытыку марксізму. За захоўванне гэтай кнігі ксяндза затрымалі, але ненадоўга.

У працы па выяўленні “антысавецкай літаратуры” удзельнічалі і ўпаўнаважаныя савета па справах рэлігійных культаў. Так, у 1947 г. упаўнаважаны па Пінскай вобласці Багдановіч пісаў: “В январе м-це мною совместно с райлитом была проведена проверка библиотек религиозных культов. (…) обнаружено в кафедральном костеле гор. Пинска контрреволюционная брошюра и ряд контрреволюционных вкладок в литературу наших классиков. Настоятелем этого костела был ксендз Василевский”. На момант гэтый праверкі ксёндз Ян Васілеўскі (генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі) ўжо амаль паўтары гады як быў арыштаваны (са жніўня 1945 г.). Гэта быў не першы арышт святара. У сваёй аўтабіяграфіі ён адзначаў “В 1919 был арестован в Ленинграде в качестве польского заложника; В 1922 был осужден за невыдачу церковных ценностей в Минске на пять лет строгой изоляции”. Кс. Васілеўскі памёр у ссылцы ў Казачынску над Енісеем у 1948 г.

Падобна сітуацыя выглядала і ў Хожаве. Кс. Пятра Пупіна 30.01.1948 Маладзечанскі аблсуд асудзіў на 25 год з паражэннем у правах на 5 год па арт. 72 “б”, і 149. Яго бібліятэку таксама рэвізаваў упаўнаважаны, які адзначыў: “Работая в 1946-1948 годах в Молодечненском райкоме партии, по заданию Обллита, лично мною проводилось проверка наличия книг и другой литературы в Хожевском костеле, где тогда ксендзом был Петр Пупин. При проверке было обнаружено в костеле большое количество книг и другой литературы, среди которых были книги и брошюры фашистского, контрреволюционного содержания, как например: «Майн Кампф» — Гитлера, «Коминтерн атакует молодежь», «Моя поездка в СССР», и др. Всего было изъято в пределах 500 книг и брошюр”.

“Антысавецкая агітацыя”

Да яе маглі быць залічаны любыя выказванні, як на палітычная, так і рэлігійныя тэмы. Напрыклад, кс. Уладзіслаў Красоўскі, пробашч у Галынцы, быў арыштаваны 29.10.1947 г. і асуджаны пасля 15-месячнага следства. Абвінавачаны ў антысавецкай агітацыі на падставе арт. 72 “б”, і 64 на 25 год лагераў, 5 год пазбаўлення грамадзянскіх правоў і канфіскацыю маёмасці.

Да “антысавецкай агітацыі” была залічана і дзейнасць святара Тракельскага касцёла Міхала Шалкевіча. Да яе праяў адносілася, напрыклад, тое, што ён: “хоронивши на приходском кладбище лиц, какие были убиты как бандиты при ликвидации бандитских групп, на крестах, ставивших около погребенных, появлялись надписи «погиб от руки советов». Сам Шолкевич дважды не принимал участия в выборах Верховных Советов ССР и БССР”. У 1949 г. кс. Шалкевіч быў арыштаваны і асуджаны Гродзенскім аблсудом па артыкулах 72б і 73 тэрмінам на 10 год ВПЛ і паражэнне ў правах на 7 год. Ад пазбаўлення волі святара не ўратавала нават тое, што ў 1948 г. ён уратаваў жыццё фінансавага агента мясцовага калгаса Чарнецкай і не аддаў ўзброенай бандзе дзяржаўных грошай, якія з мэтай лепшай захаванасці знаходзіліся ў касцёле. Апошні факт быў дакументальна засведчаны.

Да “антысавецкай агітацыі” залічваліся любыя дзеянні і выказванні святароў, якія дзяржаўныя ўлады інтэрпрэтавалі так, як ім гэта было патрэбна. Напрыклад, адзначалася, што кс. Ян Мяноўскі з мястэчка Рагозніца “в период подписания письма т. Сталину от белорусского народа отказался подписать письмо, заявил «это дело политическое, мы в политику не вмешиваемся». В период сбора граждан д. Рогозница на собрание для подписания письма Миновский открыл костел и стал проводить в нем богослужение, чем сорвал собрание, так как народ д. Рогозница весь пошел в костел”. Падобныя сітуацыі прывялі да арышту святара 20.08. 1947 г. Асуджаны па арт. 72 “б” на 10 год ВПЛ, 5 год пазбаўлення правоў і канфіскацыю маёмасці.

Бачна падобная інтэрпрэтацыя паводзін і выказванняў кс. Горбы з Зельвы “Горба Альбин Иванович несколько раз присутствовал, где проходила строевая подготовка допризывной молодежи. На приветствие командира допризывники ответили «служим Советскому Союзу» в это время подошел к допризывникам ксендз Горба и спрашивает: «кому, кому служите?», после чего стал часто собирать допризывников в костеле, в результате допризывники, когда проходили около костела в строю, или же при встрече с ксендзом, снимали шапки. Горба арестован органами МВД”. Ксяндза арыштавалі 11.12.1945. 18.11.1947 г. яму былі прысуджаны 8 год лагераў, 5 год пазбаўлення грамадзянскіх правоў, і канфіскацыю маёмасці (арт. 72 б, і 34 а і б).

Лідскі ксёндз-дэкан і адміністратар парафіі Ліда-Слабодка Казімір Баневіч быў арыштаваны ў 1951 г. Гэтаму папярэднічалі такія звесткі пра святара: “15 августа 1948 г. Баневич в разговоре с верующими заявил: «что нажим на религию идет с Востока, что в Минске позакрыли все костелы». Такое заявление безусловно предусматривает цель создания недовольствия среди верующего населения в Советской власти”.

Кс. Антоні Куява, мосарскі пробашч, быў арыштаваны 16.01.1949 г. Абвінавачаны ва ўдзеле ў антысавецкіх з’ездах ксяндзоў і антысавецкай прапагандзе. Асуджаны 21.05.1949 г. на падставе артыкулаў 63-1 і 72 “б” на 25 год лагераў, 5 год пазбаўлення грамадзянскіх правоў і канфіскацыю маёмасці.

Можна сказаць, што 72 артыкул быў вельмі зручным пры неабходнасці пазбавіць святара волі. Такую сітуацыю можна назіраць у выпадку з кс. Мечыславам Малынічам, які працаваў на тэрыторыі Усходняй Беларусі (Слуцк, Бабруйск, Асіповічы). Ён меў юрыдычную адукацыю, таму інтэнсіўна намагаўся прававымі шляхамі дабіцца рэгістрацыі абшчын і адкрыцця касцёлаў у названых гарадах. Ксёндз збіраў дакументы, неабходныя для рэгістрацыі і масава, на ўсе магчымыя адрасы дасылаў заявы, скаргі і патрабаванні аб рэгістрацыі абшчын. Адзін з такіх лістоў прыведзены ніжэй:

“В Верховный Совет БССР в Минске
И Верховный Совет СССР в Москве
По делу открытия костелов в СССР
Ксендза Мечислава В. Малынича
Р-кат свящ. в Слуцке, Бобруйская обл.
Ул. Кладбищенская, 49

Жалоба.

Обращаюсь с жалобой и просьбой в Верх. Совет так, как не знаю где уже и найти дорогу к решению дела открытия костелов (р-кат. Церквей) в БССР и СССР.

В конце 1944 г. после освобождения Зап. Белоруссии от немцев я получил от Виленского (и Зап.Белор.) Митрополита командировку отправится в Восточную Белорусь для удовлетворения дух. Треб местных католиков по их просьбе. (Уп. Культов С.Н.К. СССР Бобруйскому костелу 6/10.1945 №291 и 334; Уп. Культов БССР Минск-Фащовке 12-10.1945 г.: «обращайтесь к своему епископу», «обращайтесь к самим ксендзам»). Казалось мне это дело простое – «церковь отделена от государства», никто не будет помогать, но и мешать, как напр. в США. Путь, однако, оказался непростым. В Минске сказали, что «религиозное общество» нужно зарегистрировать в данной области. Требуемые прошения с 20 подписями в Минск или Бобруйск послали следующие приходы: Слуцк, Бобруйск, Осиповичи, Замостье, Тимковичи, Копыль, Бобовня (в трех последних местностях есть в радиусе 15 км. около 10 тысяч католиков.) Писал я и в Бобруйск 17.07.-44 г., 18.6.45 – в Минск, 20.6.45 г. – в Москву СНК СССР, 17.3.1945 г. 18.6.45 и телегр. 18.8.45 г. с оплачен. ответом. Все упомянутые приходы я мог бы обслуживать раз в месяц или на два месяца.

Послали прошения, как мне известно, еще приходы: Койданов, Борисов, Могилёв, Фащовка, Мозырь, конечно Минск и многие другие. В Бобруйск.обл. тогдашний зам.уполномочен.по религ.д. Кульшов тов. Шеленговский, уп.по р.д. прав.церкви от своего имени и от имени тов. Маслова уп.по рел.д. Кульшов республики дал мне устный ответ 30.1.1945 г. что костелов не зарегистрируют потому, что «нет сношений с епископом». Мне однако известно, что приезжал в Минск представитель р-кат. Виленского (и Зап.Белор.) Метрополита для переговоров и «сношений». А тов. Маслов в ответе Фащовке писал после того (12-9-45 г.) «за ксендзами обращайтесь к самим ксендзам». Допускались и предолагались сношения. Не указано мне где обратиться с апеляцией от такого несправедливого решения, вредного для граждан и государства. Я писал в Москву 17.03 и 18.06-45 г. и телеграф. 18.8.45 г. с оплоч. Ответом к уполн. По р.д культов при СПК СССР и наконец 20.9.45 г. к вождю Сов. Союза. Но ответа не получил, если не считать визита в феврале или марте с.г. Уполномоченного в мое квартире в Слуцке в мое отсутствие, который проверив по милиционерски домовую книгу, и мою приписку, заявил:

1.Конечно, кс. Малынич как гражданн может жить где хочет, но не может делать «никаких зборищ» и богослужений.

2.Скажите ему – мы считаем, что он нас не признает?!

3.И что он делает подрыв религии, правя богослужение в такой квартирке (4*5 мт.). «Подрыв религии» — не судить об этом человеку, который, как видно, не знает начал религии: в первых веках христианства богослужение правилось в погребах, гробах, катакумбах Богу который стал человеком, родившись в бедном сарае а умер на кресте.

Кто кого не признает. Тот ли, кто посылает прошение за прошением, или тот, кто гражданину не дает законного ответа, и законного решения. Я демократ, не любил и не люблю выстаивать по коридорам и передним министров, но в культурном государстве на прошение должен быть обоснованный законный ответ.

Спасибо уполномоченному пока по антирелиг. делам за разрешение мне жить и дышать, если нельзя работать. Но почему в таком случае сконфисковано мою квартиру, оплачиваемую в Бобруйске по Октябрьской ул. № 175

Однако если не мне, то католикам, совецким гражданам полноправным полагается что то побольше. Государственные обязанности они исполняли и исполняют наравне с православными, дали преобильную дань крови в войне, германцам служила сравнительно меньше католиков чем православных. Почему же католики не имеют в Восточной Белоруссии ни одного костела, а православным открыто большинство церквей.

Потому ли, что германцы открыли много церквей и привезли много духовенства православного, а не пустили католического: ехавших сюда 15 р. кат священников вернули, а нескольких расстреляли.

Разве германская политика пригожа советским деятелям?

Прошу Верховный совет от своего имени и от имени сотен тысяч запуганных войною католиков повлиять на государственные учреждения, чтобы католики получили равные права с православными. Открытие костелов и разрешения богослужений римско-католических по деревням”.

Вынік такой актыўнасці быў прадказальны – ксяндза М. Малыніча арыштавалі ў 1947 г. Прысуд быў вынесены 3 студзеня 1948 г.: 7 год ВПЛ за “антысавецкую агітацыю”. Ні адна заява аб рэгістрацыі абшчыны на тэрыторыі Усходняй Беларусі задаволена не была.

“Сувязь з падпольнай антысавецкай арганізацыяй Армія Краёва”

Сувязь з Арміяй Краёвай лічылася адной з праяў варожай антысавецкай дзейнасці. Па абвінавачанні ў супрацоўніцтве з ёй быў асуджаны, напрыклад, кс. Браніслаў Грынявіцкі. Аднак, адным з повадаў стала, відавочна, наступнае: “ксендз костела Вирейки Гриневицкий в 1946 году отказался весной принять план посева сахарной свеклы, ряд прихожан его прихода, взаимствуя его примеру, также отказалась сеять сахарную свеклу”.

За сувязь з АК быў арыштаваны і асуджаны кс. Ян Венажэндзіс (Пелясы). Арыштаваны ў 1951 г. Абвінавачваўся ў злачынствах супраць савецкай улады, у т.л. у кіраванні ў міжваенны перыяд антысавецкай арганізацыяй Каталіцкая Акцыя, кантакты з нямецкай жандармерыяй у час нямецкай акупацыі, падтрымку АК і прыняцце яе членаў на плябаніі, удзяленне шлюбу членам АК, навучанне дзяцей катэхізісу, захоўванне антысавецкай літаратуры, распаўсюджванне нянавісці да СССР. Прысуд вынесены 1.09.1951 г. па арт. 24-63-1 і 72 “б”: 10 год лагераў і канфіскацыя маёмасці.

“Удзел і кіраўніцтва антысавецкай моладзевай арганізацыі “Акцыя Каталіцкая”

Распаўсюджаная ў міжваенай Польшчы (і ў іншых краінах) арганізацыя “Акцыя Каталіцкая” была арганізацыяй свецкіх асоб, у дзейнасць якой уключалася і духавенства. Аднак, у пасляваенны перыяд у СССР звесткі аб удзеле ў яе дзейнасці расцэньваліся як праява варожасці да савецкага ладу. Абвінавачанне ва ўдзеле ў гэтай арганізацыі стала адным з асноўных пры вынясенні прысуду для кс. Юзафа Навасадка, пробашча і дэкана ў Тэоліне (Сапоцкіне). Арыштаваны 18.10.1949 г. 26.12.1949 г. асуджаны на 10 год ВПЛ і 5 год паражэння ў правах па арт. 72 “б”.

“Выхаванне дзяцей у антысавецкім духу”

Паколькі любыя формы катэхізацыі былі забаронены, парушэнне гэтай забароны магло стаць адным з абвінавачванняў духавенства. Так адбылося, напрыклад, з кс. Вацлавам Бекішам (Солы), асуджаным на 25 год ВПЛ.

Некаторыя святары былі асуджаны неаднаразова. Напрыклад, адміністратар касцёла ў Празароках кс. Вікенцій Варш (Варша) першы раз быў арыштаваны там жа і асуджаны па ст. 72 “б” на 25 год ВПЛ. Вызвалены ў 1954 г. з-за інвалідства, вярнуўся ў Празарокі, аднак не атрымаў там рэгістрацыі. Ва Украіне таксама не мог атрымаць рэгістрацыю. Вярнуўся ў Беларусь, вандраваў па розных парафіях, бо не мог атрымаць рэгістрацыі. У студзені 1960 г. у Мінску быў арыштаваны і асуджаны на 2 гады як “паплечнік Ватыкану і падпольны місіянер”.

Большасць рэпрэсаваных адбывала прысуд не поўнасцю. Перагляды спраў адбываліся па масавых хадайніцтвах вернікаў і ўласных апеляцыях асуджаных. Аднак, масавы перагляд спраў пачаўся толькі з 1953/1954 гг. У выніку, да 1957 г. усе асуджаныя святары, якія на той момант адбывалі пакаранне, былі датэрмінова вызвалены.

Раіса Зянюк, кандыдат гістарычных навук (Мінск)

Пры падрыхтоўцы выкарыстаны матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Маладзечанскага занальнага архіва, архіва ксяндзоў-місіянераў у Кракаве, даследаванні кс. Р. Дзванкоўскага.

для друку для друку