З Навагрудка адбудзецца паломніцтва для ўшанавання св. Антонія Падуанскага

13 чэрвеня 2026 года, у дзень успаміну святога Антонія Падуанскага, адбудзецца пешае паломніцтва да аднаго з найбольш значных Навагрудчыны — даўняй драўлянай капліцы ў вёсцы Мількавічы, асвечанай у гонар гэтага вялікага святога.

Прайсці гэты невялікі 7-кіламетровы шлях запрашаюцца вернікі з усёй Беларусі, каб у малітве прайсці маляўнічымі ваколіцамі Навагрудскага краю, адчуць дух еднасці і сапраўднай жывой веры. Старадаўняя драўляная капліца, прыцягвае сваёй прастатой і асаблівым малітоўным духам.

Расклад паломніцтва:

  • 9:00 — урачысты выхад пешай пілігрымкі ад касцёла святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку. Перад выхадам — кароткая малітва і благаслаўленне пілігрымаў.
  • 11:30 — ад’езд аўтобуса ад таго ж касцёла для тых, хто па стане здароўя ці іншых прычынах не можа далучыцца да пешага шляху, але прагне быць на святой Імшы.
  • 12:30 — урачыстая святая Імша ў капліцы святога Антонія Падуанскага ў Мількавічах. Падчас літургіі будзе магчымасць памаліцца праз заступніцтва святога Антонія ў асабістых просьбах, а таксама папрасіць благаслаўлення для сваіх сем’яў і ўсёй Беларусі.

Шчыра запрашаем далучыцца да гэтай падзеі вернікаў з усіх куткоў Беларусі! Няхай гэты дзень стане для нас часам духоўнага абнаўлення, братэрскіх сустрэч і ўмацавання нашай супольнай веры. Вазьміце з сабой добрае надвор’е ў сэрцы, зручны абутак і малітоўны настрой.

Святы Антоні Падуанскі, маліся за нас!

для друку для друку