- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

З Навагрудка адбудзецца паломніцтва для ўшанавання св. Антонія Падуанскага

[1]13 чэрвеня 2026 года, у дзень успаміну святога Антонія Падуанскага, адбудзецца пешае паломніцтва да аднаго з найбольш значных Навагрудчыны — даўняй драўлянай капліцы ў вёсцы Мількавічы, асвечанай у гонар гэтага вялікага святога.

Прайсці гэты невялікі 7-кіламетровы шлях запрашаюцца вернікі з усёй Беларусі, каб у малітве прайсці маляўнічымі ваколіцамі Навагрудскага краю, адчуць дух еднасці і сапраўднай жывой веры. Старадаўняя драўляная капліца, прыцягвае сваёй прастатой і асаблівым малітоўным духам.

Расклад паломніцтва:

Шчыра запрашаем далучыцца да гэтай падзеі вернікаў з усіх куткоў Беларусі! Няхай гэты дзень стане для нас часам духоўнага абнаўлення, братэрскіх сустрэч і ўмацавання нашай супольнай веры. Вазьміце з сабой добрае надвор’е ў сэрцы, зручны абутак і малітоўны настрой.

Святы Антоні Падуанскі, маліся за нас!