З’езд мужчын 13-14 студзеня адбудзецца ў Удзеле

13-14 студзеня ў аграгарадку Удзеле айцамі францішканамі будзе арганізаваны з’езд, на які запрашаюцца мужчыны ад 18 да 50 гадоў.

Расклад:

13 студзеня

  • 9.00 – сняданне;
  • запазнанне з Кодэксам «Воінаў Марыі»;
  • 12.00 – адарацыя;
  • 13.00 – абед;
  • шпацыр «працэсія ружанцовая» (Таямніцы Балесныя);
  • рэкрыацыя (супольная кава з размовамі);
  • 15.00 – вяночак да Божай Міласэрнасці;
  • запазнанне са Статутамі «Воінаў Марыі»;
  • падзел абавязкаў;
  • 18.00 – Святая Імша:
  • супольны выезд у баню

14 студзеня

  • 9.00 – сняданне;
  • дзяленне ў групах;
  • 11.00 – Святая Імша;
  • 12.30 – абед;
  • супольная малітва заступніцтва;
  • раз’езд.

Кошт: ахвяра.

Адказны: а. Віктар Мялешка OFMConv +375297725678

Рэгістрацыя па спасылцы.

З сабой неабходна мець:

  • Ружанец;
  • Спальнік (або коўдра);
  • Зменны абутак або тапачкі;
  • Ручнік і плаўкі (для бані).

Прыязджаць можна ўжо 12 студзеня пасля 19.00.

Для ўдзельнікаў прадугледжаны мужчынскі запазнаўчы вечар і начлег.

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі