Выстава сярэднявечных ікон адкрыецца ў Навагрудку

17 снежня ў парафіі святога Арханёла Міхала адбудзецца адкрыццё экспазіцыі сярэднявечных ікон Навагрудчыны.

Іконы прыналежаць розным сем’ям з Навагрудка і ваколіц, якія ахвотна згадзіліся на некаторы час ахвяраць гэтыя іконы на публічную экспазіцыю і ўшанаванне.

Урачыстае адкрыццё экспазіцыі папярэдзіць св. Імша ў 17.00, затым у 18.00 у касцёле ансамбль салістаў “Амадэй” прадставіць духоўны арганны канцэрт, прысвечаны Багародзіцы Марыі. Адкрыццё экспазіцыі будзе ў 19.00 у парафіяльным доме.

для друку для друку