Выхаванцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра здзейснілі пілігрымку міру ў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, выхаванцы і супрацоўнікі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра дабрачыннай місіі Добрага Самараніна з Мінска здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Як паведамляецца на сайце місіі Samaranin.by, пілігрымаў прывітаў пробашч жодзінскай парафіі і кусташ санктуарыя кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.

У святыню маленькія ўдзельнікі пілігрымкі прынеслі сэрцы, зробленыя сваімі рукамі, як сімвал любові і міру.

У архідыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай дзеці і іх выхаваўцы далучыліся да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

У Жодзіне дзеці мелі магчымасць сустрэцца з найстарэйшым святаром у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксяндзом марыянінам Юзафам Пятушкам.

Выхаванцы і супрацоўнікі цэнтра павіншавалі святара-легенду, выхаванца росіцкіх мучанікаў, з 65-годдзем святарства.

Catholic.by са спасылкай на Samaranin.by

для друку для друку