- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Выхаванцы Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра здзейснілі пілігрымку міру ў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне

[1]25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, выхаванцы і супрацоўнікі Хрысціянскага сацыяльнага цэнтра дабрачыннай місіі Добрага Самараніна з Мінска здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Як паведамляецца на сайце місіі Samaranin.by [2], пілігрымаў прывітаў пробашч жодзінскай парафіі і кусташ санктуарыя кс. Міхаіл Цвячкоўскі МІС.

У святыню маленькія ўдзельнікі пілігрымкі прынеслі сэрцы, зробленыя сваімі рукамі, як сімвал любові і міру.

[3]

У архідыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Фацімскай дзеці і іх выхаваўцы далучыліся да Чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

[4]

У Жодзіне дзеці мелі магчымасць сустрэцца з найстарэйшым святаром у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ксяндзом марыянінам Юзафам Пятушкам.

[5]

Выхаванцы і супрацоўнікі цэнтра павіншавалі святара-легенду, выхаванца росіцкіх мучанікаў, з 65-годдзем святарства.

Catholic.by [6]са спасылкай на Samaranin.by [2]