З нагоды Свята Божага Нараджэння і Новага Году святары катэдральнай парафіі ў Віцебску наведалі Абласны клінічны шпіталь і Дзіцячы абласны клінічны шпіталь, дзе сустрэліся з маленькімі пацыентамі.
Кс. Андрэй Аніскевіч і кс. Генадзь Рэйшэль прывезлі з сабой падарункі і павіншавалі дзяцей з каляднымі і навагоднімі святамі.
Для хворых дзяцей, якія не змаглі з-за хваробы быць дома на святы, гэта была ўнікальная магчымасць перажыць святочны настрой і атрымаць падарункі. Некаторыя дзеткі заспявалі песні і прачыталі вершы. Аддзяленні лякарняў на хвілінку пераўтварыліся ў імправізаваныя сцэны.
Кс. Андрэй Аніскевіч, пробашч Віцебскай катэдры зазначыў: “Для мяне гэта асаблівая радасць, калі я магу хоць крыху аблегчыць стан гэтых хворых дзетак. Дай Бог ім усім хутчэйшага выздараўлення і вяртання да дому.”
Падарункі для дзяцей з Віцебскіх шпіталяў былі падрыхтаваныя дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй «Карытас».
Кс. Віктар Місевіч, тэкст і фота
