Архив меток: шпіталь

Святы Айцец адведаў хворых у каталіцкім шпіталі ў Дуале

Пасля святой Імшы ў Дуале, 17 красавіка 2026 года, Папа Леў XIV адведаў хворых у мясцовым каталіцкім шпіталі святога Паўла, які ўжо паўстагоддзя служыць важным пунктам падтрымкі для людзей у нястачы. Візіт насіў прыватны характар – яго мэтай была духоўная падтрымка хворых і іх блізкіх. Памаліўшыся ў капліцы шпіталя, Папа затрымаўся на падворку, каб коратка прывітаць персанал і некаторых хворых, ...

Читать далее »

Стан Папы Францішка сур’ёзны: крызіс дыхання і пераліванне крыві

У Папы назіраецца крытычны стан здароўя з праявамі астматычнага крызу і анеміі. Патрабуецца кіслародная тэрапія і пераліванне крыві. Прагноз застаецца няпэўным. Згодна з апошняй інфармацыяй Залы Друку Святога Пасада ад 22 лютага 2025 года, стан здароўя Святога Айца працягвае заставацца крытычным. Раніцай у Пантыфіка назіраўся працяглы астматычны крыз, які запатрабаваў прымянення кіслароднай тэрапіі з высокім узроўнем падачы. Медыцынскія аналізы выявілі ...

Читать далее »

Папа працягвае курс лячэння і чаргуе адпачынак з чытаннем

Стан здароўя Папы Францішка застаецца стабільным, паведаміў 17 лютага 2025 года кіраўнік Залы Друку Святога Пасада. Папа добра адпачыў ноччу і працягвае прызначанае лячэнне. «Святы Айцец добра адпачыў і правёў спакойную ноч. Раніцай ён паснедаў і, як звычайна, прысвяціў час чытанню некалькіх штодзённых газет», — паведаміў журналістам Матэа Бруні. Прэс-сакратар дадаў, што Пантыфік працягвае праходзіць прызначаныя тэрапеўтычныя працэдуры, і паабяцаў, ...

Читать далее »

Аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі

Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску паведамляе, што з мая 2023 года аднаўляецца праца капліцы ў Віцебскім абласным клінічным шпіталі. Святая Імша будзе цэлебравацца кожную трэцюю сераду месяца ў 16.00 (г. зн. 17 мая, 21 чэрвеня, 19 ліпеня і г.д.) Па просьбе пацыентаў і індывідуальнай дамоўленасці са святаром, святая Імша можа быць адпраўлена ў іншы дзень і час. Капліца знаходзіцца ...

Читать далее »

Папу Францішка выпісалі з бальніцы

Раніцай 1 красавіка 2023 года Пантыфік быў выпісаны з рымскай клінікі імя Агасціна Джэмэлі, — паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні. Перад тым, як пакінуць бальніцу, якая з’яўляецца структурай медыцынскага факультэта Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца, Папа Францішак прывітаў рэктара гэтай навучальнай установы Франка Анэлі і яго бліжэйшых супрацоўнікаў, а таксама Генеральнага дырэктара клінікі Марка Элефанці, Генеральнага касцёльнага асістэнта ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з работнікамі і пацыентамі клінікі “Bambino Gesù”

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі кіраўніцтва, персанал, валанцёраў ватыканскага педыятрычнага шпіталя “Bambino Gesù”, а таксама каля 200 маленькіх пацыентаў і членаў іх сем’яў. Сустрэча адбылася 16 лістапада ў ватыканскай Зале Паўла VI. Яна была прымеркавана да 150-годдзя медыцынскай установы, якая сёння з’яўляецца адной з найлепшых дзіцячых клінік у свеце. Папа падзякаваў прадстаўнікам шпіталя за прыняцце хворых дзяцей з розных краін свету. ...

Читать далее »

Цэнтральная Афрыка: новы шпіталь на сродкі Ватыкана

На днях у сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, горадзе Бангі, быў закладзены вуглавы камень новай педыятрычнай бальніцы – праекта, які здзяйсняецца пры фінансавай падтрымцы ватыканскага фонду “Bambino Gesù”. Цырымонію, на якой прысутнічалі прэм’ер-міністр і шэраг дзяржаўных чыноўнікаў, а таксама мэр горада, узначаліў Прэзідэнт краіны Фастэн-Аршанж Туадэра. Святы Пасад прадстаўлялі супрацоўнікі Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы і старшыня фонду “Bambino Gesù” Марыэла Энок. Гаворка ...

Читать далее »

Віцебскія святары наведалі дзяцей у шпіталях

З нагоды Свята Божага Нараджэння і Новага Году святары катэдральнай парафіі ў Віцебску наведалі Абласны клінічны шпіталь і Дзіцячы абласны клінічны шпіталь, дзе сустрэліся з маленькімі пацыентамі. Кс. Андрэй Аніскевіч і кс. Генадзь Рэйшэль прывезлі з сабой падарункі і павіншавалі дзяцей з каляднымі і навагоднімі святамі. Для хворых дзяцей, якія не змаглі з-за хваробы быць дома на святы, гэта была ...

Читать далее »

Папа Францішак наведаў дзве медыцынскія структуры. Фотафакт

Пра каштоўнасць чалавечага жыцця ад самага яго пачатку да натуральнай смерці нагадаў Святы Айцец наведаўшы 16 верасня 2016 г. дзве ўстановы ў Рыме: аддзяленне неанаталогіі ў шпіталі св. Яна і хоспіс “Villa Speranza”. Візіты сталі часткай юбілейнай ініцыятывы “Пятніцы міласэрнасці”, у рамках якой Папа кожны месяц сустракаецца з людзьмі, асабліва патрабуючымі спагады.  У аддзяленні неанаталогіі рымскага шпіталя св. Яна, акрамя здаровых ...

Читать далее »

Святы Айцец у гасцях у малых пацыентаў

Пантыфік 29 ліпеня наведаў дзіцячы шпіталь у Кракаве, дзе сустрэўся з маленькімі пацыентамі, іх бацькамі і медыцынскім персаналам. Францішак сардэчна прывітаў іх прызнаўся, што не мог не прыехаць у гэта асаблівае месца.  “Я хацеў бы застацца трохі з кожным хворым дзіцём, пры яго ложку, абняць іх адно за адным, хоць на імгненне, каб паслухаць кожнага з вас і разам памаўчаць ...

Читать далее »