Ваша Эксцэленцыя!
Паважаны біскуп Алег!
Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуе Вас з днём нараджэння!
Хочам скласці Вам найлепшыя пажаданні, а перадусім моцнага здароўя, радасці ў служэнні Богу і людзям, няхай Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны ваш дзень, а Добры Бог падтрымлівае ў складаныя моманты жыцця. Усяго самага найлепшага!
