Віншуем арцыбіскупа Тадэвуша з юбілеем!

Ваша Эксцэленцыя!
Паважаны арцыбіскуп Тадэвуш!

Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» разам з чытачамі і карыстальнікамі партала Catholicnews.by шчыра віншуем Вас з юбілейным днём нараджэння!

Сёння мы асаблівым чынам дзякуем Богу і праслаўляем Яго за дар Вашага жыцця і паклікання, годнае спаўненне Божай волі і служэнне ў нашай краіне, за Вашу цудоўную ўсмешку, адкрытасць, парады, за навучанне любіць Бога і бліжняга.

Хочам скласці Вам найлепшыя пажаданні, а перадусім моцнага здароўя, супакою і радасці, патрэбных сіл і мудрасці ў выкананні пастырскага служэння. Няхай Хрыстос, якому Вы даверыліся, благаславіць Вас на далейшую паслугу, Маці Божая Будслаўская клапоціцца пра кожны дзень Вашага жыцця і абараняе ад небяспекі. Няхай Дух Святы кіруе Вамі як пасланнікам праўды і дабра Касцёла, а абвешчаная Вамі Добрая Навіна напаўняе вернікаў жывой і моцнай верай, надзеяй і любоўю. Няхай нястомная Ваша праца на Панскай ніве выдасць прыгожы плён, а самааддача, з якой Вы выконваеце сваю паслугу, будзе ўзорам для пераймання і для шматлікіх пакліканняў.

Хай спаўняюцца добрыя жаданні, а моц Божага благаслаўлення падтрымлівае ў кожнай справе.

для друку для друку