У ЗША стварылі копію Нотр-Дам з пернікаў

Больш за 200 кілаграмаў інгрэдыентаў спатрэбілася для стварэння копіі сабору Нотр-Дам з пернікаў. Гэты незвычайны твор стаў пэўнай формай памяці аб спаленым саборы.

Незвычайная ініцыятыва мастачкі ў штаце Канзас-Сіці трапіла ў загалоўкі шматлікіх СМІ. І нездарма, бо ў рэшце рэшт гаворка ідзе пра копію сабора Нотр-Дам з … пернікаў. Велізарная выпечка, якая дасягае вышыні 2,4 м, — праца Лізы Сціфлер. Каб зрабіць яго, спатрэбілася больш за 200 кг. інгрэдыентаў!

Гэта не першы твор пернікавага мастацтва ў выкананні Сціфлер. Адным з твораў пернікавай архітэктуры, стала і базіліка св. Пятра ў Рыме з прылеглай плошчай. Гэта была манументальная задача, якую яна распачала ў 2018 годзе. Аднак пасля пажару сабора Нотр-Дам Ліза вырашыла, што дзякуючы сваёй працы можа аддаць даніну памяці аднаму з самых важных помнікаў каталіцкага касцёла ў свеце.

«Гэта проста добры праект. Я думаю, што шмат каму гэта спадабаецца, і, шчыра кажучы, калі мы працавалі над ім, у нас было пачуццё еднасці».

Каб зрабіць Нотр-Дам з пернікаў, спатрэбілася ажно паўсотні партый пернікавага цеста, з якога былі выпечаны 450 штук печыва. Дызайн пернікавага сабору быў створаны з дапамогай трохмернай мадэлі Нотр-Дам, на аснове якой пекары вызначалі памер і форму неабходных ім кавалкаў.

Балюстрады былі зроблены з крэндзеляў, гаргулі — з шакаладу, для фарміравання пейзажу выкарыстоўваліся шакаладныя шматкі, а звыш сотні вітражоў — з расплаўленых цвёрдых цукерак. І гэта далёка не ўвесь спіс дэталяў пернікавага Нотр-Дам.

pl.aleteia.org
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі