У Віцебску адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне двух дыяканаў

Дыяканы Антон Тышко і Андрэй Януль

У суботу, 2 мая, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбудзецца важная падзея для Касцёла на Віцебшчыне. Два дыяканы – Антон Тышко з Глыбокага і Андрэй Януль з Пагошчы – прымуць сакрамант прэзбітэрскага пасвячэння.

Маладыя людзі скончылі Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне ў мінулым годзе. Пасвячэнне ў дыяканы адбылося 24 мая 2025 года ў Глыбокім. Ад таго часу абодва неслі служэнне ў парафіях Віцебскай дыяцэзіі.

Урачыстае набажэнства ўзначаліць біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Пачатак святой Імшы – а 11-й гадзіне.

Вернікаў запрашаюць далучыцца да малітвы за абодвух дыяканаў, каб Гасподзь дапамог ім з годнасцю падрыхтавацца да святарскага пасвячэння і рупліва служыць Касцёлу.

для друку для друку