Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч выдаў Пастырскі ліст на Вялікі пост 2021, а таксама Дэкрэт, у якім пастанаўляе наступнае:
1. Увесці прыняцце Святой Камуніі, укленчыўшы (стоячы на каленях), за выключэннем сітуацый хваробы, фізічнай няздольнасці з-за сталага веку ці іншых фізічных абмежаванняў, вялікай колькасці людзей ці абмежаванасці месца.
2. Святарам паклапаціцца аб усталяванні перад прэзбітэрыем балясак (дзе гэта магчыма), прынамсі часткова (не праз усю шырыню прэзбітэрыя).
3. Забараняюцца апладысменты падчас літургіі, а таксама ў кожным касцельным будынку, дзе знаходзіцца Найсвяцейшы Сакрамант.
Гэтыя захады павінны спрыяць больш глыбокаму перажыванню літургіі ў касцёлах, асабліва падчас св. Імшы і іншых эўхарыстычных набажэнстваў.
Дэкрэт Біскупа Віцебскага пачынае дзейнічаць з І Нядзелі Вялікага посту 21 лютага 2021 года.
З тэкстам Пастырскага ліста і Дэкрэту можна азнаёміцца тут>>
Кс. Віктар Місевіч, канцлер Курыі Віцебскай дыяцэзіі
для друку