У святыню без пачуццяў: як паводзіць сябе ў храме закаханым?

«Мы стаялі разам у царкве, і мой хлопец раптам абняў мяне і пацалаваў у шчаку. Жанчына, якая стаяла непадалёк, адразу ж прамармытала досыць гучна: «Маглі б стрымацца!» Няўжо гэта сапраўды такі сур’ёзнае злачынства? Якім праявам эмоцый не месца ў Касцёле?»

На пытанне адказвае а. Расціслаў Пендзюк, старшыня Камісіі па справах моладзі УГКЦ (Львоў, Украіна):

Царква — гэта дом Божы. Калі мы прыходзім да кагосьці, напрыклад, да мэра на сустрэчу, то мэтазгодна звяртаць усю сваю ўвагу на яго. Калі мае сябры, хлопец і дзяўчына, прыйшлі да мяне ў госці, і я сяджу гатовы, каб з імі размаўляць, а яны пачынаюць такім чынам праяўляць сваю зацікаўленасць адзін адным, то як гэта выглядае?

Калі вы прыйшлі да мяне, то майце ветлівасць звяртаць увагу на мяне, бо вы прыйшлі самі, я не прывёў вас сілком. З Царквой падобна. Варта разумець, што калі мы прыходзім у храм, то для таго, каб пабыць з Богам. Можам прыйсці разам як хлопец і дзяўчына, як сябры, як сям’я, і ​​гэта выдатна — гэта варта рабіць. Але мы прыходзім да Бога і толькі на Яго маем звяртаць сваю ўвагу. Таму я лічу, што такія сітуацыі, напэўна, не зусім на месцы.

З іншага боку, на жаль, у нашых храмах усё яшчэ ёсць шмат такіх сабе «паліцэйскіх», якія прыходзяць для таго, каб сачыць за іншымі — як людзі чыняць знак крыжа перад малітвай, дзе становяцца на калені. Я не хацеў бы, каб гэта гучала як асуджэнне. Аднак вельмі часта іх увага нацэлена таксама не на Таго, да Каго яны прыйшлі, а на кагосьці іншага. Гэта людзі, якія сваёй ледзь не адзінай місіяй лічаць, менавіта, каб звяртаць увагу на тое, што іншыя робяць не так. І гэта вельмі дрэнна.

Дзесяць гадоў назад мы рабілі вялікае сацыялагічнае даследаванне моладзі. Размаўляючы з маладымі людзьмі, даведаліся, што большасць з іх, асабліва на ўсходзе краіны, свае спробы наведваць храм спынілі з-за сустрэчы з такімі «паліцаямі».

Я думаю, што трэба звяртаць увагу, калі нешта не так, але рабіць гэта такім добразычлівым тонам. Сказаць нешта прыемнае: «Гэта добра, што вы прыйшлі, але можа свае праявы пачуццяў вы пакінеце для прыватных абставін, у храме яны недарэчныя», — але ні ў якім разе не бесцырымонна.

Паводле ДивенСвіт

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі