З 26 па 28 мая ў Навагрудку пры парафіі св. Міхала Арханёла адбудзецца практычна-адукацыйны семінар з мэтай дапамагчы ладзіць евангелізацыйны Альфа-курс пры парафіях.
На семінар запрашаюцца святары, манаскія асобы, катэхеты і аніматары пры парафіях, якія жадаюць заснаваць Альфа-курс. Семінар праводзіцца таксама і для тых, хто ужо пачаў праводзіць Альфа-курс, каб узаемна падзяліцца сваім досведам.
Курс будуць праводзіць святары, катэхеты і аніматары, якія займаюцца правядзеннем Альфа-курса ў Гродзенскай дыяцэзіі на працягу многіх гадоў і маюць ужо адпаведны для гэтага досвед.
26 мая, пятніца:
- 17:00 — рэгістрацыя;
- 18:00 — св. Імша на пачатак семінара;
- 19:30 – вячэра;
- 20:30 – знаёмства;
- 21:30 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.
27 мая, субота:
- 08:00 – сумесная ранішняя малітва;
- 08:15 – сняданак;
- 09:15 – Даклад 1: Атмасфера сустрэчы. Сумесная гарбата. Размовы, забароненыя тэмы. Атмасфера супакою, прыняцця і рэлаксу (3 дакладчыка па 15 хвілін кожны);
- 10:00 – магчымасць абмеркавання і пытанні;
- 10:30 – кава-паўза;
- 11:00 – Даклад 2: Досвед малых груп, як дзяліць групы, састаў служачых, малітва і пост за ўдзельнікаў (3 дакладчыка па 15 хвілін кожны);
- 11:45 — магчымасць абмеркавання і пытанні;
- 13:00 – абед;
- 14:00 – Даклад 3: Лекцыі, як выбіраем, як пішам, як праводзім, малітва за лектара, прынцып змяняльнасці лектараў (3 дакладчыка па 15 хвілін кожны);
- 14:45 — магчымасць абмеркавання і пытанні;
- 15:15 – Вяночак да Божай Міласэрнасці;
- 15:45 – Даклад 4: Духоўная апека Альфа-курса (кс. Антоні Грэмза і кс. Юрый Жэгарын);
- 16:15 – Даклад 5: Пост і малітва: штодзённая адзін за аднаго, за ўдзельнікаў, перад пачаткам сустрэчы. Заступніцкая малітва (3 дакладчыка па 15 хвілін кожны);
- 17:00 — магчымасць абмеркавання і пытанні;
- 18:00 – супольная Эўхарыстыя;
- 19:30 – вячэра;
- 20:30 – вечар Божай хвалы з заступніцкай малітвай.
28 мая, нядзеля:
- 07:45 – сумесная ранішняя малітва;
- 08:00 – сняданак;
- 08:30 – Даклад 6: Як служыць дарамі (2 дакладчыка па 15 хвілін кожны);
- 09:00 – магчымасць абмеркавання і пытанні;
- 10:00 – супольная Эўхарыстыя і завяршэнне семінара.
